Тува Семінгсен
Тува Семінгсен | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1975 (49 гадоў) |
Краіна | |
Дзеці | Herman Knop[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
tuva.dk |
Тува Семінгсен (нарв.: Tuva Semmingsen, нар. 13 студзеня 1975) — нарвежская спявачка (меца-сапрана, каларатура[1]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тува Семінгсен нарадзілася ў Нарвегіі. Навучалася ў Нарвежскай музычнай акадэміі ў Осла і Акадэміі оперы ў Капенгагене[2].
Яна дэбютавала ў 1999 годзе ў Каралеўскім тэатры Даніі ў ролі Керубіна ў Жаніцьбе Фігара. З 2000 па 2016 год працавала ў Каралеўскім тэатры і спявала ў операх «Юлій Цэзар » Гендэля ў ролі Секста Пампея , у «Папялушцы » Расіні ў ролі Анджэліны, у «Севільскім цырульніку » Расіні ў ролі Разіны, у Партэнопе Гендэля ў ролі Патрыі Разміры.
Тува таксама выступала ў Глайндборнскім оперным фестывалі (Усходні Сусекс , Вялікабрытанія), у Стакгольмскай каралеўскай оперы (Швецыя), Нацыянальнай оперы Латарынгіі , Рэймскай оперы, Лільскай оперы (Францыя), Нарвежскай оперы. У 2017 годзе яна прыняла ўдзел у пастаноўцы камічнай оперы «Kveiteprinsen» у Кілдэнскім тэатры і Канцэртным холе Крысціянсана[3][4].
Тува захапляецца джазам. У 2014 годзе яна выпусціла ў сучаснай джазавай інтэрпрэтацыі шэраг шырока вядомых песень[5]. У якасці запрошанай спявачкі яна выступала з Дацкім нацыянальным сімфанічным аркестрам у 2018 годзе пад кіраўніцтвам дырыжоркі Сары Хікс з праграмай музычных тэм з шэрагу кінакарцін: спагеці-вестэрны «доларавай трылогіі» і гангстарскія фільмы[6].
Тува была запрошанай артысткай у чэрвені 2020 года ў дацкім прадстаўленні «Divas and Diamonds» з музыкантамі Дацкага нацыянальнага сімфанічнага аркестра, «DR Big Bandet» і «DR VokalEnsemblet»[7].
Зноскі
- ↑ Tuva Semmingsen . Stellis Polaris.
- ↑ Thomas, Nick. Conductor Sarah Hicks brings movie music to the masses . The Spectrum.
- ↑ Tuva Semmingsen . IMDb.
- ↑ Tuva Semmingsen – 10 Things You Don’t Know About The Singer (23 жніўня 2020).
- ↑ Tuva Semmingsen . Discogs.
- ↑ "Conductor Sarah Hicks brings movie music to the masses". The Spectrum (Newspaper). Gannett. August 7, 2018. Праверана September 4, 2021.
- ↑ DNSO; Tönshoff; Klaus; Semmingsen; Tuva; Rodgers; Arlen; Mancini, Divas & Diamonds, Праверана 2021-09-05