Тулузская ратуша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Начное падсвятленне плошчы Капітолія з выкладзеным на маставой аксітанскім крыжом

Тулузскі капітолій (фр.: Capitole de Toulouse) — будынак муніцыпалітэта (гарадской адміністрацыі) у французскім горадзе Тулуза.

Ратуша знаходзіцца на месцы пабудаванага ў 1190 годзе будынка, у якім засядалі капітулы, якія кіравалі сярэднявечнай Тулузай. Сама назва Капітоль паказвае не столькі на сувязь з рымскім Капітоліем, колькі паходзіць ад назвы членаў магістрата (капітулы). У 1632 г. у двары Тулузскай ратушы быў пакараны смерцю апошні герцаг Манмарансі.

Сучасны будынак знаходзіцца ў цэнтры Тулузы, на Капіталійскай плошчы, якая займае два гектары. Фасад будынка даўжынёй у 135 метраў і вытрыманы ў ружовых танах, створаны ў стылі, пераходным ад барока да класіцызму, у 1750 годзе пад кіраўніцтвам французскага мастака і архітэктара Гільёма Кама. Восем калон у фасаднай частцы сімвалізуюць васьмярых капітулаў Сярэднявечча. Званіца і данжон прыбудаваны ў XIX стагоддзі па праекце архітэктара Эжэна Эмануэля Віяле-ле-Дзюка. Унутраныя памяшканні ратушы, дэкараваныя ў XIX стагоддзі, уяўляюць культурную і мастацкую каштоўнасць (напр., Salle de Illustres і інш.).

У наш час у Капітоль дэ Тулуз, апроч залы гарадскога сходу, размешчаны таксама опера і канцэртна-сімфанічная зала.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]