Тупак Шакур
| Тупак Шакур | |
|---|---|
| англ.: Tupac Shakur | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | англ.: Lesane Parish Crooks[1][2] |
| Поўнае імя | Tupac Amaru Shakur |
| Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1971 (55 гадоў) |
| Месца нараджэння | Гарлем, Манхэтэн, Нью-Ёрк |
| Дата смерці | 13 верасня 1996[3][4][…] (25 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Краіна |
|
| Бацька | Billy Garland[d] або Mutulu Shakur[d] |
| Маці | Afeni Shakur[d] |
| Жонка | Keisha Morris[d][6] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | рэпер, акцёр, прадзюсар |
| Гады актыўнасці | 1990 — 1996 |
| Інструменты | вакал |
| Жанр | Хіп-хоп |
| Псеўданімы |
MC New York, 2Pac, Makaveli The Don |
| Калектывы | Digital Underground, Thug Life, Outlawz |
| Супрацоўніцтва | Live Squad, The Notorious B.I.G., Dr. Dre, Snoop Dogg, MC Breed, Richie Rich, Ice-T, Boot Camp Clik, MF Grimm |
| Лэйблы | Interscope, Out da Gutta, Death Row, Makaveli, Amaru, Koch |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Аўтограф |
|
| Лагатып |
|
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Тупак Амару Шакур (англ.: Tupac Amaru Shakur, які выступаў таксама пад псеўданімамі MC New York, 2Pac і Makaveli; пры нараджэнні Лесэйн Пэрыш Крукс, англ.: Lesane Parish Crooks; 16 чэрвеня 1971[3][4][…], Усходні Гарлем[d], Нью-Ёрк[7] — 13 верасня 1996[3][4][…], Лас-Вегас, Невада[5]) — амерыканскі рэпер, кінаакцёр і грамадскі дзеяч. Шакур прадаў больш за 75 мільёнаў асобнікаў альбомаў па ўсім свеце (з іх 50 — у ЗША), што робіць яго адным з самых прадаваных выканаўцаў у свеце. Часопіс Rolling Stone паставіў яго на 86 месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў усіх часоў.
Пераважная большасць песень Тупака апавядаюць пра цяжкае жыццё ў гета, гвалт, беднасць, расізм, праблемы тагачаснага грамадства і канфлікты з іншымі рэп-выканаўцамі. Грамадская дзейнасць Тупака была накіравана на абарону палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і расавай роўнасці, а яго раннія запісы — пра гвалт, праблемы наркаманіі і алкагалізму, канфлікты з законам.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 чэрвеня 1971 года ў Нью-Ёрку. Пры нараджэнні атрымаў імя Лісейн Пэрыш Крукс, аднак праз год, па патрабаванні цёткі, бацькі змянілі яму імя на Тупак Шакур, назваўшы яго ў гонар паўднёваамерыканскага рэвалюцыянера XVIII стагоддзя Тупака Амару II.
Да таго часу, як Тупак паступіў у пачатковую школу, сям’я змяніла 18 месцаў пражывання.
У 1984 годзе яго сям’я пераехала з Нью-Ёрка ў Балтымар (штат Мэрыленд). Жывучы ў Балтымары, Шакур вучыўся ў восьмым класе сярэдняй школы Роланд Парк, а затым — у дзявятым класе сярэдняй школы Пола Лоўрэнса Данбара. У дзясятым класе перавёўся ў Балтымарскую школу мастацтваў, дзе вывучаў акцёрскае майстэрства, паэзію, джаз і балет. Ён гуляў у п’есах Шэкспіра, а таксама выканаў ролю Мышынага караля ў балеце П. І. Чайкоўскага «Шчаўкунок». Там Тупак пасябраваў з Джадай Пінкет, якая стала музай некаторых яго вершаў («Джада» і «Слёзы ў вачах Купідона»). Яны заставаліся блізкімі сябрамі да самай смерці Шакура.
У 1988 годзе Тупак кінуў школу і пераехаў у Марын-Сіці (штат Каліфорнія), бедны раён у раёне заліва Сан-Францыска. У суседнім Мілі-Вэлі ён вучыўся ў старэйшай школе Тамалпаіс, дзе граў у некалькіх тэатральных пастаноўках. Cярэднюю школу не скончыў, але пазней атрымаў сертыфікат GED аб сярэдняй адукацыі.
7 верасня 1996 года машыну, у якой быў Шакур, абстралялі невядомыя. Памёр 13 верасня 1996 года ў Лас-Вегасе (штат Невада, ЗША). Забойцы так і не былі знойдзеныя. Першы рэпер, якому паставілі помнік.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Студыйныя альбомы
- 2Pacalypse Now (1991)
- Strictly 4 My N.I.G.G.A.Z... (1993)
- Me Against the World (1995)
- All Eyez on Me (1996)
- Пасмяротныя студыйныя альбомы
- The Don Killuminati: The 7 Day Theory (1996) (як Makaveli)
- R U Still Down? (Remember Me) (1997)
- Until the End of Time (2001)
- Better Dayz (2002)
- Loyal to the Game (2004)
- Pac's Life (2006)
- Сумесныя альбомы
- Thug Life, Volume I з Thug Life (1994)
- Пасмяротныя сумесныя альбомы
- Still I Rise з Outlawz (1999)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.archive.org/web/20150721003213/http://www.2pac2k.de/name.html Праверана 22 красавіка 2019.
- ↑ Official Coroners Report Праверана 26 лістапада 2020.
- 1 2 3 Ray M. 2Pac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Tupac Amaru Shakur // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #120393336 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://www.imdb.com/name/nm1936394/bio
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120393336 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jacob Hoye, Karolyn Ali. Tupac: Resurrection. — Atria, 2006. — 256 p. — ISBN 978-0743474351.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тупак Шакур- Tupac Amaru Shakur Foundation for the Arts
- Tupac Alluded to Black President as «Heaven Sent»
- Тупак Шакур на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Тупак Шакур у DMOZ
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Гарлеме
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Лас-Вегасе
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Манхэтэне
- Тупак Шакур
- Рэперы
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
- Забітыя музыканты
- Хіп-хоп выканаўцы ЗША
- Нераскрытыя забойствы ў ЗША