Патэра Тупана
(Пасля перасылкі з Тупан Патэра)
Тупан лац.: Tupan Patera |
|
![]() |
|
Патэра Тупана (здымак «Галілеа») | |
18°41′ пд. ш. 141°09′ з. д. / 18.68° пд. ш. 141.15° з. д. | |
Форма вулкана | патэра |
Дыяметр кратара | 79 000 м |
Глыбіня кратара | 900 м |
Патэра Тупана (лац.: Tupan Patera) — самы буйны вулкан на спадарожніку Юпітэра Іо. Дыяметр кратара — 79 км[1], глыбіня — 900 метраў[2]. Цэнтр размешчаны па каардынатах 18°41′ пд. ш. 218°51′ у. д. / 18.68° пд. ш. 218.85° у. д.[1], на паўднёвым захадзе вобласці Басфор.
Атрымаў імя Тупана — бога грому індзейцаў тупі-гуарані. Гэта назва была зацверджана Міжнародным астранамічным саюзам у 1997 годзе[1].
Прадукт вывяржэнняў — тая ж вулканічная лава са значнай прымессю дыяксіду серы. Упершыню знойдзены і сфатаграфаваны касмічным апаратам «Галілеа».
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN) Tupan Patera (англ.) . Gazetteer of Planetary Nomenclature (1 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013. Праверана 27 сакавіка 2013.
- ↑ Turtle, E. P.; et al. (2004). "The final Galileo SSI observations of Io: orbits G28-I33". Icarus 169: 3–28. doi: . Bibcode: 2004Icar..169....3T.(англ.)
|