Тургаяк (возера)
| Тургаяк | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 320 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 5 км |
| Плошча |
|
| Аб’ём | 507 гектаметр кубічны |
| Найбольшая глыбіня | 34 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 49 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 14010500811111200008486 |
Тургаяк (руск.: Тургоя́к) — возера ў левабярэжжы верхняга цячэння ракі Міяс на тэрыторыі Міяскай гарадской акругі Чалябінскай вобласці Расіі, гідралагічны помнік прыроды рэгіянальнага значэння. Плошча вадазбору возера — 476 км², вадазбор мае працягласць з поўначы на поўдзень 12,5 км, з усходу на захад — 11,0 км. Сярэднешматгадовы ўзровень зрэзу вады — 319,45 м над узроўнем мора. Заходняя частка вадазбору складзена гранітамі, усходняя — серпенцінітамі, гранасіенітамі (сіенагранітамі).
Возера тэктанічнага паходжання, праточнае. У яго ўпадаюць шэсць рэк (Ліпаўка, Махавая, Баброўка, Куляшоўка, Пугачоўка, Крутая), пяць ручаёў і шматлікія крыніцы на паўднёвым беразе возера. Ва ўсходняй частцы з Тургаяка выцякае рэчка Істок, якая ўпадае ў раку Міяс. Сцёк па ёй спыняецца ў гады малой воднасці. На тэрыторыі вадазбору размешчана таксама возера Інышка, якое мае гідралагічную сувязь з Тургаякам. Асноўную ролю ў жыўленні возера адыгрываюць грунтавыя воды. Агульны прыток вады -каля 35 л/с. Мінералізацыя вады возера не перавышае 100 мг/л.
Плошча воднай паверхні возера — 26,4 км ². Сярэдняя глыбіня — 19,1 м, максімальная глыбіня — 36,5 м. Вада возера мае высокую празрыстасць, якая складае ад 10 да 17,5 метра.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
