Міяс (рака)
| Міяс | |
|---|---|
| руск. Миасс, башк. Мейәс | |
| Рака Міяс у Чалябінску | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 658 км |
| Басейн | 21 800 км² |
| Расход вады | 15,4 м³/с (за 24 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | хрыбет Нуралі |
| • Вышыня | 700[1] м |
| • Каардынаты | 54°47′09″ пн. ш. 59°37′16″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Ісець |
| • Каардынаты | 56°05′39,12″ пн. ш. 64°30′01,79″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,8[1] м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Ісець → Табол → Іртыш → Об → Карскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Башкартастан, Чалябінская вобласць, Курганская вобласць |
| Код у ДВР | 14010500812111200003411 |
Мія́с (руск.: Миа́сс[2], башк.: Мейәс) — рака ў Расіі, на Паўднёвым Урале, у Рэспубліцы Башкартастан, Чалябінскай і Курганскай абласцях, правы, самы буйны прыток ракі Ісець (басейн Іртыша).
Даўжыня ракі складае 658 км. Плошча вадазборнага басейна 21 800 км². Сярэдні расход вады за 24[2] км ад вусця 15,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8[1] м/км.
Выток Міяса знаходзіцца ў Башкартастане, на ўсходнім схіле хрыбта Нуралі на вышыні 700[1] м над узроўнем мора. Упадае ў раку Ісець за 20 км на поўнач ад пасёлка гарадскога тыпу Каргаполле (Курганская вобласць), падзенне вышыні ад вытоку да вусця складае 508[1] м. На рацэ Аргазінскае вадасховішча[3].
Асноўныя прытокі: Атлян, Вялікі Кіялім, Бішкіль, Зюзелга, Біргільда.
На рацэ гарады Міяс, Чалябінск, Карабаш.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Сурков В. В. Миасс // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 281. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 34. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 281. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)