Турыст (гасцініца, Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Турыст
Магілёў. Петрапаўлаўскі сквер па Вялікай Чавускай (17).jpg
Гасцініца з Петрапаўлаўскага сквера
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1985
Архітэктар Г. Ворахаў[d] і А. Валовіч[d]

«Турыст» — гасцініца ў Магілёве, размешчаная па праспекце Пушкіна, 6. Пабудавана ў 1985 годзе па праекце архітэктараў Г. Ворахава і А. Валовіча.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Разлічана на 300 месцаў. З’яўляецца адным з кампазіцыйных акцэнтаў у Задняпроўскім жылым раёне. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя вырашана на кантрасце 7-павярховага жылога корпуса (складаецца з 2 блокаў, павернутых пад вуглом адзін да аднаго) і прыбудаванага аб’ёму рэстарана. Адзінства архітэктурнага рашэння падкрэсліваецца гарызантальным поясам, які праходзіць па 1-м паверсе жылога корпуса і рэстарана. На 1-м паверсе размешчаны адміністрацыйныя памяшканні, паштовае аддзяленне, шапікі газетныя і па продажы сувеніраў, у цокальным — бар, камера захоўвання і іншыя службовыя памяшканні, на 4-м паверсе ў холе — цырульня, міжгародныя тэлефоны-аўтаматы, на апошнім — краявідная пляцоўка для адпачынку.

Рэстаран[правіць | правіць зыходнік]

Рэстаран «Турыст» пры гасцініцы адкрыты ў 1986 годзе. Гандлёвая плошча 833 м². Мае 3 залы, адна з іх банкетная, бар, 2 буфеты. Адначасова можа абслужыць 300 чалавек. Прапаноўваў багаты выбар страў рускай кухні, фірменных і заказных страў. Аказваў дадатковыя паслугі: арганізацыю сямейных урачыстасцяў, водпуск на дом кулінарных і кандытарскіх вырабаў, кансультацыі па прыёме гасцей. У аздабленні інтэр’ера выкарыстаны дрэва, дэкаратыўныя рашоткі і інш. У бары працавала відэадыскатэка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Турист» // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9