Пушкінскі праспект (Магілёў)
Пушкінскі праспект праспект Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Кастрычніцкі раён |
Працягласць | 3660 м |
Ранейшыя назвы | Новачарнігаўская вуліца |
![]() |
Пушкінскі праспект (руск.: Пушкинский проспект) — праспект у паўднёвай частцы Магілёва, у Задняпроўскім жылым раёне. Адна з найважнейшых транспартных магістраляў горада.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Mahilo%C5%AD%2C_Dniapro%C5%ADski_most-Traje%C4%8D%C4%8Da._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%94%D0%BD%D1%8F%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82-%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%87%D1%87%D0%B0_%281882%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_Dniapro%C5%ADski_most-Traje%C4%8D%C4%8Da._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%94%D0%BD%D1%8F%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BC%D0%BE%D1%81%D1%82-%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%87%D1%87%D0%B0_%281882%29.jpg)
У 1860 годзе быў пабудаваны драўляны мост цераз Дняпро, які злучыў цэнтр з Лупалаўскім прадмесцем. Ад шашы да моста пабудавана Новачарнігаўская вуліца, у яе пачатку знаходзілася ўязная брама з высокай вежай, пабудаванай у 1773 годзе[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3f/Mahilo%C5%AD%2C_%C4%8Carniha%C5%ADskaja_brama._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%A7%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%96%D0%B3%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0_%281901-40%29.jpg/220px-Mahilo%C5%AD%2C_%C4%8Carniha%C5%ADskaja_brama._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%2C_%D0%A7%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%96%D0%B3%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0_%281901-40%29.jpg)
Гістарычна называўся Новачарнігаўскай вуліцай[2]. У кнізе «Досвед апісання Магілёўскай губерні» за 1882—1884 гг. прыведзена наступнае апісанне[3]:
![]() |
Накіроўваючыся да горада ад застаўнага дома па Бабруйскай шашы, даводзіцца перш за ўсё праехаць праз Чарнігаўскую браму (старажытная каменная брама, рэштка ад ранейшых земляных умацаванняў горада), а затым праз Маскоўскае прадмесце, размешчанае на левым нізінным баку Дняпра, а менавіта праз тую яго частку, якая з даўніх пор носіць назву «Лупалава». Позірк падарожніка ў гэтым прадмесці можа спыніцца хіба, налева, на даволі вялікім каменным будынку — піваварным заводзе Лекерта і далей, направа, на дзвюх каменных цэрквах: Петра-Паўлаўскай і Траецкай; астатнія пабудовы звычайныя і нагадваюць сабой дамкі павятовых гарадоў.
Галоўная вуліца Маскоўскага прадмесця, па якой ідзе зусім прамая лінія шашы, завяршаецца драўляным мостам, на апорах, цераз Дняпро. Арыгінальны тэкст (руск.)
Направляясь к городу от заставного дома по Бобруйскому шоссе, приходится прежде всего проехать через Черниговскую браму (древние каменные ворота, остаток от прежних земляных оград города), а затем через Московское предместье, находящееся на левой низменной стороне Днепра, а именно через ту его часть, которая с давних пор носит название "Луполово". Взор путника в этом предместье может остановиться разве, влево, на довольно большом каменном здании — пивоваренном заводе Леккерта и далее, вправо, на двух каменных церквях: Петро-Павловской и Троицкой; остальные постройки заурядны и напоминают собою домики уездных городов. Главная улица Московского предместья, по которой идет совершенно прямая линия шоссе, оканчивается деревянным мостом, на устоях, через Днепр.
|
![]() |
У 1967 годзе вуліца была перайменавана ў гонар рускага паэта А. С. Пушкіна, які ўлетку 1824 праязджаў па ёй з адэскай ссылкі ў с. Міхайлаўскае[2].
Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]
Арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад моста цераз р. Дняпро, перасякае вуліцы Гагарына, Вялікую Чавускую, Севастопальскую, Гарбарную, Чыгрынава, Мікалая Астроўскага, Габраўскую, завулак Жалезнякова, завяршаецца плошчай, утворанай на стыку Слаўгарадскай і Гомельскай шашы і праспекта Дзімітрава. Працягласць праспекта складае 3660 м.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%B2._%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B5%D1%86_%22%D0%A5%D0%B8%D0%BC%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BD%D0%BE%22._-_panoramio.jpg/220px-%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D0%B5%D0%B2._%D0%94%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B5%D1%86_%22%D0%A5%D0%B8%D0%BC%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D0%BD%D0%BE%22._-_panoramio.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%90%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%2801%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%90%D1%81%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0-%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%2801%29.jpg)
Да 1960-х гадоў быў забудаваны 1-павярховымі жылымі хатамі сядзібнага тыпу (часткова захаваліся). Сучаснае аблічча праспекта фарміруецца з 1970-х гадоў, калі па генеральным плане горада 1969 года пачалася комплексная шматпавярховая забудова паўднёвай ускраіны — Лупалаўскага прадмесця. Па генеральным плане 1980—1981 гадоў праспект уваходзіць у зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна горада[2].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9F%D0%B0_%D0%A7%D1%8B%D0%B3%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2801%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9F%D0%B0_%D0%A7%D1%8B%D0%B3%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%2801%29.jpg)
У наш час праспект забудаваны 5-, 9-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі, на першых паверхах якіх размешчаны прадпрыемствы гандлёвага і бытавога прызначэння. Пачатак праспекта фарміруюць будынкі Палаца культуры і тэхнікі ВА «Хімвалакно», гасцініцы «Турыст», былога райкама КПБ і выканкама Савета народных дэпутатаў (цяпер адміністрацыі) Кастрычніцкага раёна, кінатэатра «Космас»[2].
У 1990 годзе на праспекце знаходзіліся таксама ўнівермаг «Кастрычніцкі», крамы «Гаставары» (д. № 51), «Ваенгандаль», «Тавары для ўмельцаў», кніжныя «Ваенная кніга» і «Глобус», гастраном № 1, універсам № 81, бюро тэхнічнай інвентарызацыі (д. № 69), цэнтральная гарадская бібліятэка, Дом быту (д. № 24), кафэ «Марожанае», аддзяленне сувязі № 2 (д. № 22), пункт праката турысцкага рыштунку (д. № 24), лазня і інш[2].
- № 8А — будынак адміністрацыі Кастрычніцкага раёна (архітэктар Ю. Іўжанка, А. Мельнікаў)[4]. У савецкія часы тут размяшчаўся выканкам райсавета і райкам КПБ Кастрычніцкага раёна.
Паркі і скверы[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/%D0%9F%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA_%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D0%B8%D0%BD%D1%83_-_panoramio_%282%29.jpg/220px-%D0%9F%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA_%D0%9F%D1%83%D1%88%D0%BA%D0%B8%D0%BD%D1%83_-_panoramio_%282%29.jpg)
Да праспекта прылягаюць дзіцячы парк, сквер 700-годдзя Магілёва, дзе пастаўлены помнік А. С. Пушкіну[2], сквер каля Палаца культуры вобласці, Траецкая набярэжная.
Мемарыяльныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]
На адной з калон моста цераз р. Дняпро ўстаноўлена мемарыяльная дошка М. І. Яшыну[2].
Зноскі
- ↑ Экскурсия «Парки и скверы Заднепровья и исторического центра города».
- ↑ а б в г д е ё Пушкина проспект // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Проспект Пушкина
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пушкина проспект // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пушкінскі праспект (Магілёў)