Туя гіганцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Туя гіганцкая
Jumet (Bivort) AR1bJPG.jpg
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thuja plicata Donn ex D.Don

Сінонімы
Thuja gigantea Nutt.
Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18044
NCBI  3316
EOL  1034889
GRIN  t:36593
IPNI  60443333-2
TPL  kew-2433061

Туя гіганцкая[1] (Thuja plicata) — від хвойных дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae). Туя гіганцкая з’яўляецца самым буйным дрэвам у сваім родзе, якое пры добрых умовах росту можа дасягаць больш за 50 м, пры дыяметры ствала 2,5 м.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цеплалюбівая расліна, падмярзае ў суровых зімовых умовах, пры вельмі нізкіх тэмпературах можа ўсохнуць. Дарослае дрэва адрозніваецца густой шчыльнай кронай, яго ніжнія галінкі пад уласным цяжарам звісаюць да самай зямлі. Лускападобная ігліца размешчана крыжападобна. Мае шырокія парасткі з ярка-зялёнымі і жоўтымі кончыкамі. У цэлым, туя мае пірамідальны выгляд.

Даўгавечная — дажывае да 500—800 гадоў (на радзіме). Лёгка размножваецца насеннем, тронкамі — дрэнна; формы прышчапляюць на сеянцах тыпавой формы або іншых відаў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма — Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі ад Каліфорніі на поўнач да Аляскі і ад Арэгона на ўсход да Мантаны; у горы падымаецца да вышыні 2000 м над узроўнем мора. Яна даволі часта расце па берагах вадаёмаў, рэк і балот, любіць вільготныя месцы.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

З даўніх часоў у народнай медыцыне выкарыстоўваюць маладыя парасткі гэтага расліны для лячэння цыстыту, захворванні печані і пры жоўцевакаменнай хваробы. Алей туі мае шырокі спектр прымянення ў лячэбных мэтах, а гэтак жа для араматызацыі асвяжальнікаў паветра і дэзадарантаў. Акрамя таго, такія дрэвы незаменныя ў ландшафтных дызайнах, пры стварэнні алей, жывых сцен і платоў. Дзякуючы непераборлівасці і ўстойлівасці да гарадскіх умоў выкарыстоўваюць тую і пры азеляненні гарадоў.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Thuja gigantea Nutt.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]