Цыстыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыстыт
МКХ-10 N30.30.
МКБ-10-КМ N30 і N30.9
МКХ-9 595595
МКБ-9-КМ 595.9[1][2], 595[1][2] і 595.89[2]
DiseasesDB 29445
MeSH D003556
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цыстыт (ад грэч. κύστις — пузыр) — запаленне мачавога пузыра, абумоўленае пранікненнем у яго інфекцыі. Цячэнне хваробы можа быць вострым або хранічным; па характары мясцовых змянен - катаральным, гемарагічным . Часцей сустракаецца звязаны з пераахаладжэннем востры цыстыт, пераважна ў жанчын.

Сімптомы[правіць | правіць зыходнік]

Болі ўнізе жывата і ў крыжы, пачашчэнне і хваравітасць мачавыпускання, вылучэнне крыві ў канцы мачавыпускання. Тэмпература цела звычайна нармальная. У мачы выяўляюць бялок, лейкацыты, эрытрацыты, бактэрыі. Востры цыстыт доўжыцца 1-2 тыдні. Калі захворванне зацягваецца, то для высвятлення магчымых прычын хранічнага цячэння (адэнома, камень мачавога пузыра, захворванні маткі і інш.) выкарыстоўваюць цыстаскапію і іншыя метады даследавання.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дыета з выключэннем вострых страў і багатым спажываннем вадкасці (вада, сокі, морсы, адвары), антыбактэрыйныя (антыбіётыкі, сульфаніламіды і іншыя прэпараты), спазмалітычныя, абязбольвальныя сродкі, цеплавыя працэдуры (ванны, грэлкі на ніжнюю частку жывата).

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.