Туі Маліла

Туі Маліла (англ.: Tu'i Malila; каля 1777 — 19 мая 1965) — мадагаскарская прамяністая чарапаха, якую каралеўскай сям’і Тонга падарыў Джэймс Кук[1]. Чарапаха-доўгажыхар.
Яе імя на танганскай мове азначае «Кароль Маліла». Туі Маліла вылупілася каля 1777 і была падораная каралеўскай сям’і капітанам Джэймсам Кукам падчас яго візіту ў Тонга ў ліпені 1777 года[2]. Паводле іншых звестак Джордж Тупоу I, першы кароль і заснавальнік каралеўства, атрымаў яе ад каманды карабля, які прыстаў да берагоў астравоў Хаапай у першай палове XIX стагоддзя[3].
Туі Маліла заставалася ў каралеўскай сям’і да самай смерці 19 мая 1965. Узрост чарапахі на той час ацэньваўся як прыкладна 188 гадоў.[4] Туі Маліла была адной з першых жывёл, якую паказалі каралеве Лізавеце II падчас яе афіцыйнага візіту на Тонга ў 1953 годзе.[5]
У Танганскім нацыянальным цэнтры на востраве Тангатапу захоўваецца муміфікаванае цела чарапахі.[6]
Пра яе было напісана апавяданне «Чарапаха для каралевы Тонга», выдадзенае ў 2002 годзе[7].
Зноскі
- ↑ Tu'i Malila(нявызн.). Праверана 12 сакавіка 2015 года.
- ↑ Captain Cook Timeline - Third Voyage 1776 - 1780(недаступная спасылка). Captain Cook Birthplace Museum. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2015. Праверана 12 сакавіка 2015 года.
- ↑ Slevin, Joseph R.. [An account of the reptiles inhabiting the Galápagos Islands](нявызн.). New York Zoological Society / Bulletin. New York Zoological Society (January/February, 1935). Праверана 12 сакавіка 2015 года.
- ↑ Tortoise Believed to Have Been Owned by Darwin Dies at 176(нявызн.). www.foxnews.com. Праверана 12 сакавіка 2015 года.
- ↑ "The Royal Tour" by Neil Ferrier - Printed in U.K. 1954(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2014. Праверана 12 сакавіка 2015 года.
- ↑ Joan Robb and E. G. Turbott. TU'I MALILA, "COOK'S TORTOISE"(нявызн.). Auckland War Memorial Museum (17 грудня 1971 року). Праверана 12 березня 2015 року.
- ↑ Whitty, Julia. A Tortoise for the Queen of Tonga(нявызн.). Mariner Books. Праверана 12 березня 2015 року.