Тонга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўства Тонга
Puleʻanga Fakatuʻi ʻo Tonga
Kingdom of Tonga
Герб Тонга
Сцяг Тонга Герб Тонга
Дэвіз: «Ko e ʻOtua mo Tonga ko hoku tofiʻa
(Бог і Тонга — мая спадчына)»
Гімн: «Ko e fasi ʻo e tuʻi ʻo e ʻOtu Tonga»
Дата незалежнасці 4 чэрвеня 1970 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы танганская, англійская
Сталіца Нукуалофа
Найбуйнейшыя гарады Нукуалофа
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Прэм'ер-міністр
Тупоу VI
Сіяле'атаонга Ту'івакана
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
189-я ў свеце
748 км²
4%
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

120 898 чал. (188-я)
162 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$548,1 млн  (212-ы)
$4600
Валюта Паанга
Інтэрнэт-дамен .to
Код ISO (Alpha-2) TO
Код ISO (Alpha-3) TON
Код МАК TGA
Тэлефонны код +676
Часавыя паясы +13

То́нга (англ.: Tonga) — астраўная краіна ў Палінезіі, у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, на поўдні ад Самоа, і на захадзе ад Фіджы.

Плошча — 748 км². Насельніцтва — 104 тыс. чал. (2008), у асноўным танганцы. Сталіца — Нукуалофа.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Астравы дзеляцца на тры асноўныя групы: Вавау, Хаапай і Тонгатапу. Самыя буйныя астравы маюць вулканічнае паходжанне, астатнія — каралавыя. У 1995 у выніку вулканічнай дзейнасці ў групе Хаапай утварыўся новы востраў. Актыўныя вулканы знаходзяцца на астравах Тофуа і Ніуафаоу. Вулканічныя астравы больш высокія. Сярод іх вылучаюцца Тофуа і Као (з найвышэйшай вяршыняй архіпелага 1046 м). Каралавыя астравы дзеляцца на нізкія і паднятыя, сярэдняй вышынёй ад 20 да 80 м (в. Тонгатапу). На в. Вавау асобныя ўчасткі паднятыя да 150—200 м. На складзеным вапнякамі в. Эуа (плошча 86,4 кв. км, максімальная вышыня 312 м) развіты карст.

Клімат трапічны, марскі. Самы гарачы і вільготны сезон доўжыцца з снежня па красавік, а больш прахалодны і сухі — з мая па лістапад. Самы гарачы месяц — люты (сярэдняя тэмпература 26,1 °C), тады як сярэдняя тэмпература жніўня — 20,5 °C. На паўночных астравах гарачэй і сушэй, чым на паўднёвых. На в. Вавау сярэдняя гадавая тэмпература 23,5 °C пры сярэдняй гадавой норме ападкаў 2000 мм. На Тонгатапу сярэдняя гадавая тэмпература — 21,0 °C, а сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — каля 1500 мм. З кастрычніка па красавік часта праходзяць цыклоны.

На вулканічных пародах, распаўсюджаных нават на каралавых астравах, сфармаваліся ўрадлівыя чырвоныя глебы. На маладых вулканічных астравах глебавае покрыва часта адсутнічае.

Флора астравоў Тонга налічае 263 роды. На найбольш вільготных наветраных схілах высокіх вулканічных астравоў распаўсюджаныя вільготныя трапічныя лясы, месцамі ў значнай ступені высечаныя. На сухіх зацішных схілах і на месцы зведзеных лясоў часта пасяляюцца хмызнякі. Амаль цалкам занятыя лясамі некаторыя невялікія каралавыя астравы плошчай каля 0,5 км², паднятыя на 4-6 м над узроўнем мора. На в. Као (плошча 12,4 км²), што мае форму конусу, лясы паднімаюцца толькі да 450—500 м над у.м. Далей сустракаюцца зараснікі высокай папараці (1,5-2 м), якія яшчэ вышэй змяняюцца нізкарослай папараццю. На даволі востраве Эуа (86,4 км²) захаваліся самыя старажытныя карэнныя дажджавыя трапічныя лясы. Выключна пад плантацыі і іншыя сельскагаспадарчыя ўгоддзі выкарыстоўваюцца такія астравы, як Нуапапу (2,64 км²) і Намука (7,05 км²).

Відавая разнастайнасць сысуноў абмежавана. Распаўсюджаныя завезеныя еўрапейцамі пацукі і мышы, а з мясцовых відаў — лятучыя лісіцы (сямейства крылановых), шанаваныя насельніцтвам. Фаўна птушак багацейшая і ўключае чыюкаў, галубоў, драчоў, фрэгатаў і інш. Налічаецца 15 відаў мясцовых птушак. Паўзуны прадстаўленыя змеямі і яшчаркамі, казуркі — маскітамі, мурашкамі, жукамі. Прыбярэжныя воды багаты рыбай і малюскамі. Сустракаюцца марскія чарапахі і марскія змеі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Тонга заселены палінезійцамі ў II-м тысячагоддзі да н.э. У X ст. на Тонга ўсталявалася ўлада правадыроў-жрацоў туі-тонга; у XV ст. рэлігійная і свецкая ўлады падзелены. У 1616 г. галандскія мараплаўцы В.Схаўтэн і Я.Лемер адкрылі 1-я з астравоў Тонган; у 1643 г. А. Я. Тасман адкрыў буйнейшы з іх — Тангатапу; 17731774 гг. Тонга даследаваў Дж. Кук, які назваў іх астравамі Таварыства. У 1797 г. на Тонга з'явіліся еўрапейскія місіянеры. У 1831 г. яны схілілі ў хрысціянства правадыра астравоў Вавау — Таўфа'ахау Тупоу, які аб'яднаў пад сваёй уладай усе астравы Тонга і абвясціў сябе каралём Тонга пад імем Георга Тупоу I (18451893). У 1875 г. прынята Канстытуцыя Тонга, створаны парламент, значную частку якога складаюць прадстаўнікі традыцыйнай арыстакратыі.

У 1900 г. Вялікабрытанія навязала каралю Георгу Тупоу II (18931918) дагавор, які ператварыў Тонга ў брытанскі пратэктарат. Новы дагавор 1958 г. даў Тонга права знешнеэканамічных зносін. У 1968 г. брытанскі ўрад заключыў дагавор з каралём Таўфа'ахау Тупоу IV (19662006) пра пераход Тонга да незалежнасці; 4 ліпеня 1970 г. абвешчана незалежнасць Тонга.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Дадатковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

На англійскай мове[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі на англійскай мове[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/australasia