Тхакуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
1868 г.

Тхакуры (непальск.: ठकुरी) — каставая супольнасць у Непале і суседніх гімалайскіх раёнах Індыі. Агульная колькасць прадстаўнікоў (2022 г.) — 446 000 чалавек[1].

Тхакуры звычайна адносяцца да варны вайш’яў, аднак знакаміты ваеннай службай. Самі тхакуры лічаць, што паходзяць ад маголаў або раджпутаў. У даліне Катманду іх часцяком называюць валадарамі лясоў.

Да XVIII ст. большасць тхакуры была дробнымі землеўладальнікамі, аднак некалькі родаў узвысіліся да стану манархаў гімалайскіх дзяржаў. Падчас аб’яднання Непала дзяржавай Горкха яны набылі права служыць у войску і атрымоўваць у карыстанне зямельныя надзелы разам з прыгоннымі сялянамі. Такім чынам, яны сталі ўспрымацца як высакародная група насельніцтва.

Традыцыйна тхакуры жывуць у сельскай мясцовасці, займаюцца земляробствам і здачай зямлі ў арэнду. У гарадах імкнуцца займаць пасады, звязаныя з дзяржаўнай службай. Тым не меней, сярод гарадскіх тхакуры нямала беспрацоўных і удзельнікаў крымінальных злачынных груп. Каставай эндагаміі садзейнічае звычай браць шлюб са стрыечнымі сваякамі па матчынай лініі. Разам з гэтым, практыкуюцца шлюбы з прадстаўнікамі іншых каст, што маюць высокі сацыяльны статус.

Большасць вернікаў прытрымліваецца шываізму. У Мустангу частка тхакуры спавядае будызм.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]