Тыніс Кінт
Тыніс Кінт Tõnis Kint | |||
| |||
---|---|---|---|
23 снежня 1970 года — 1 сакавіка 1990 года | |||
Папярэднік | Александэр Варма | ||
Пераемнік | Хенрык Марк | ||
| |||
2 красавіка 1963 — 23 снежня 1970 | |||
Папярэднік | Александэр Варма | ||
Пераемнік | Хенрык Марк | ||
| |||
22 жніўня 1960 — 1 студзеня 1962 | |||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Прафесія | аграном | ||
Дзейнасць | палітыка | ||
Нараджэнне | 17 жніўня 1896 | ||
Смерць | 5 студзеня 1991 (94 гады) | ||
Пахаванне | |||
Ваенная служба | |||
Бітвы | |||
Узнагароды |
Тыніс Кінт (эст.: Tõnis Kint; 1896, в. Паасіяхэ, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер воласць Суўрэ-Яані, павет Вільяндзімаа, Эстонія) — 1991) — эстонскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр урада Эстоніі ў выгнанні з паўнамоцтвамі прэзідэнта ў 1960—1962 і 1963—1970 гадах, Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі ў выгнанні (1970—1990).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Вышэйшую школу навук у Тарту. З 1916 года навучаўся на будаўнічым факультэце Рыжскага палітэхнікума, быў эвакуіраваны ў Маскву. У тым жа годзе быў прызваны ў рускую армію, у 1917 годзе скончыў ваеннае вучылішча ў Царыцыне. З 1917 па 1918 год служыў у Маскве і Санкт-Пецярбургу, ваяваў на Украінскім фронце. У 1918 годзе вярнуўся ў Рыгу, паступіў на сельскагаспадарчае аддзяленне Балтыйскага тэхнічнага ўніверсітэта, адкрытага ў Рызе ў нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй.
У тым жа годзе ўступіў у сфарміраваны другі полк эстонскай арміі. У 1918—1920 гг. удзельнічаў у вайне за незалежнасць Эстоніі, быў камандзірам атрада кулямётчыкаў, у канцы вайны ў чыне лейтэнанта выконваў абавязкі камандзіра бронецягніка.
Дэмабілізаваўшыся, навучаўся ў Капенгагене. У 1924 годзе скончыў сельскагаспадарчае і ветэрынарнае аддзяленні Капенгагенскага сельгасуніверсітэта. У 1925 годзе здзейсніў паездку па скандынаўскіх краінах. Вярнуўшыся на радзіму, працаваў у сельскай гаспадарцы, браў удзел у палітычнай дзейнасці.
У 1938—1940 гг. быў членам Рыйгікогу, старшынёй Камітэта па сельскай гаспадарцы. Пасля далучэння Прыбалтыкі да СССР пазбег дэпартацыі ў працоўныя лагеры. У час нямецкай акупацыі працаваў у камунальным аддзеле адміністрацыі рынкаў, быў звольнены з прычыны рознагалоссяў з акупацыйнымі ўладамі. Пазней пасяліўся на ферме бацькі ў Паасіяхэ. У верасні 1944 года яму ўдалося бегчы ад Чырвонай Арміі ў Швецыю, дзе ён працаваў у сельскагаспадарчай акадэміі і стаў ганаровым старшынёй Асацыяцыі эстонскіх фермераў і старшынёй Народнай партыі Эстоніі.
У 1953—1963 гады займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі і выконваючага абавязкі міністра абароны ва ўрадзе Эстоніі ў выгнанні, у 1960—1962 і 1963—1970 гг. — Прэм’ер-міністр урада Эстоніі ў выгнанні з паўнамоцтвамі прэзідэнта.
Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі ў выгнанні (1970—1990).
Памёр у паўночнай Швецыі і быў пахаваны ў Стакгольме. 17 жніўня 2013 года быў перапахаваны на Талінскіх лясных могілках.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Биография(эст.)
- Tõnis Kint(англ.)
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Выпускнікі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Вільяндзімаа
- Памерлі 5 студзеня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Кавалеры ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 3 класа
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
- Прэзідэнты Эстоніі
- Прэм’ер-міністры Эстоніі
- Міністры абароны Эстоніі
- Міністры сельскай гаспадаркі Эстоніі
- Члены Рыйгікогу
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Аграномы Эстоніі