Перайсці да зместу

Прэзідэнт Эстоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэзідэнт Рэспублікі
эст.: Vabariigi President
штандар Прэзідэнта Рэспублікі
штандар Прэзідэнта Рэспублікі

Пасаду займае
Алар Карыс
з 11 кастрычніка 2021
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Presidential Palace[d]
Кандыдатура прапануецца не менш за 1/5 членаў Рыйгікогу або мінімум 21 член калегіі выбаршчыкаў
Прызначаецца абіраецца дэпутатамі Рыйгікогу ці членамі калегіі выбаршчыкаў
Тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў, не больш за 2 тэрміны запар
Пасада з’явілася 24 красавіка 1938
Сайт president.ee

Прэзідэнт Эстонскай Рэспублікі (эст.: Eesti Vabariigi President) — глава Эстонскай Рэспублікі.

Паколькі паводле Асноўнага закона 1992 года Эстонія з’яўляецца парламенцкай рэспублікай, паўнамоцтвы прэзідэнта ў значнай ступені абмежаваны, ён не ўваходзіць у сістэму выканаўчай улады і з’яўляецца, галоўным чынам, сімвалічнай фігурай, якая выконвае прадстаўніцкія і розныя фармальна-юрыдычныя функцыі. Прэзідэнт не можа быць членам якой-небудзь палітычнай партыі і не можа займаць ніякую іншую выбарную ці прызначальную пасаду. Гэтыя абмежаванні накіраваны на забеспячэнне незалежнасці і палітычнай непрадузятасці прэзідэнта пры выкананні імслужбовых абавязкаў.

Абранне прэзідэнта праходзіць шляхам галасавання ў парламенце ці ў спецыяльнай калегіі выбаршчыкаў (у тым выпадку, калі ніводнаму з кандыдатаў не ўдаецца падчас трох тураў набраць патрэюную большасць у дзве траціны ад канстытуцыйнага складу Рыйгікогу). Прэзідэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, адна і тая ж асоба не можа быць абрана прэзідэнтам больш чым на два тэрміны запар.

Спіс прэзідэнтаў Эстоніі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 24 красавіка 1938 — 21 чэрвеня 1940 — Канстанцін Пятс
  2. 6 кастрычніка 1992 — 8 кастрычніка 2001 — Ленарт Меры
  3. 8 кастрычніка 2001 — 9 кастрычніка 2006 — Арнольд Руйтэль
  4. 9 кастрычніка 2006 — 9 кастрычніка 2016 — Тоамас Хендрык Ільвес
  5. 10 кастрычніка 2016 — 11 кастрычніка 2021 — Керсці Кальюлайд
  6. З 11 кастрычніка 2021 — Алар Карыс
Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі

Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі размешчана ў Талінскім раёне Кадрыёрг недалёка ад Екацярынентальскага палаца з прылеглым паркавым комплексам і музея Куму. У гэтым жа будынку размяшчаецца канцылярыя Прэзідэнта Рэспублікі, якая ажыццяўляе матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці главы дзяржавы.

Будынак быў збудаваны ў 1938 годзе па праекце архітэктара Алара Котлі. У часы савецкай улады ў гэтым будынку размяшчаўся Прэзідыум Вярхоўнага Савета ЭССР.