Тын (Прага)
Выгляд
| Унутраны двор | |
| Тын | |
|---|---|
| Týn | |
| Від на Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з боку Тына | |
| 50°05′17″ пн. ш. 14°25′25″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Прага |
Тын (чэшск.: Týn, ням.: Ungelt) — унутраны двор, размешчаны адразу за Старамесцкай плошчай у гістарычным цэнтры Старэ-Места Прагі. У раннім Сярэднявеччы быў купецкім цэнтрам умацаваным сценамі і ровам. Ахова патрабавала расходаў, таму за ўваход спаганялася мыта (ням.: ungelt). З XI стагоддзя ўсе купцы, якія прыязджалі ў Прагу, былі абавязаны сабрацца ў Тыне.
З XIV стагоддзя вакол Тына будаваліся жылыя дамы. У 1774 годзе тут адкрылася мытня, акрамя таго ў Тыне знаходзілася бальніца і касцёл. У сучаснай Празе гістарычны аб'ект складаюць 18 дамоў, размешчаныя паміж Тынскім храмам і касцёлам Святога Якава Старэйшага.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тын (Прага)
