Каленік Мішкавіч
| Каленік Мішкавіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Род | Тышкевічы | ||||||
| Дзеці | Каленік Каленікавіч[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Каленік Мішкавіч (XIV ст. — да 20 жніўня 1450) — баярын, прыбліжаны вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы. Продак роду Тышкевічаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын нязнанага бліжэй баярына Міхаіла (Мішкі або Міські). Магчыма, паходзіў з чарнігава-северскага баярства, аднак, нашчадкі Каленіка лічыліся ўжо кіеўскімі зямянамі.
Складальнікі гербоўнікаў, найперш Сымон Акольскі, які ў сваёй працы спасылаўся на дакументы з «архіву Тышкевічаў», адзначаюць, што Каленік служыў гаспадару «як галава на радзе і як правая рука на вайне», а ў 1434 годзе заняў урады пуціўльскага і звенігарадскага намесніка. Акольскі таксама называе яго «маршалкам» вялікага князя, гэтая звестка выглядае цалкам легендарнай [1][2].
Паводле дарчай граматы ад 17 кастрычніка 1437 года, выданай у Кіеве, за верную, «нигды не опущеную» службу Каленік атрымаў значны комплекс маёмасці, не цалкам лакалізаваны, у прыватнасці з прычыны розніцы ў тэкстах дзвюх рэдакцый дакумента. Вядзецца пра сяло Буркаўцы, слабадзішча каля Звягеля, Міхеевічы, Хадарковічы і Тайковічы у Жытомірскім павеце, а ў Оўруцкім — сяло Астаф’ева на рацэ Нарыні, Валковічы, Дзямідковічы і Дзмітрыевіча дзеці на Хвасніцы, пад Палонным — Вішчыкусовічы і Плішча на сутоку Каменкі са Случчу. Акрамя таго, былі нададзены разлеглыя землі над Гнілапяццю і Гуйвай, так званая Слабадзішчанская воласць (Слабадзішча, Бярдзічаў, Руднікі, Чарталесцы, Сільцэ і Бернаўка), аднак адпаведны прывілей не захаваўся[3][4][5].
Нашчадкі Каленіка Мішкавіча карысталіся гербам «Ляліва», таму Уладзіслаў Сямковіч у свой час выказаў здагадку, што Каленік мог прыняць герб у 1432—1440 гадах ад Івана Манівідавіча, бацька якога прыняў гэты герб падчас Гарадзельскай уніі[6]. Алег Аднарожанка схіляецца да думкі, што баярын карыстаўся ўласным знакам, які склаўся на мясцовым грунце без значных знешніх уплываў[7].
Невядома, ці захаваў Каленік свае ўрады ў 1440-я гады, ці быў ён адхілены ад намесніцтва кіеўскім князем Алелькам Уладзіміравічам[8].
Памёр да 20 жніўня 1450 года[9].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Родзічы Каленіка прынамсі ў канцы XIV ст. мелі ўладанні ў Чарнігава-Северскай зямлі. Па дакументах і надпісе пра «род пана Каленікавіча і пані яго» на надмагільнай пліце ў Кіева-Пячэрскім манастыры Наталля Якавенка называе братоў — Андрэя[заўв 1], Паўла[заўв 2] і Еську[заўв 3]. На думку даследчыцы, згаданае ў сінодыку імя Клімент гэта хроснае імя Мішкавіча, а жаночае імя Аграфіна, якое ідзе да яго парай — імя яго жонкі[13] [14] [9].
Пакінуў сыноў
- Івана, жанатага княжной Агаф’яй Іванаўнай Глінскай, якая пазней пастрыглася ў манашкі пад імем Гафталіны і ў 1500 годзе запісала Гатна кіеўскаму Пустынна-Мікольскаму манастыру[15][16].
- Каленіка, згадваецца крыніцамі ў 1457/1458 — 1488 гадах, у прыватнасці як суддзя «по приказанью господаря нашаго, князя Семена Олександровича, отчича киевского»[17][18]. Ад сына Каленіка Каленікавіча — Тышкі, пайшоў род Тышкевічаў.
Уладзімір Сабчук імаверна паказаў, што Сенька[заўв 4], Дашка і Федзька Каленікавічы, якіх гісторыкі лічылі сынамі Мішкавіча, на праўдзе былі з роду армянскага паходжання ў Львоўскай зямлі[19].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У 2016 годзе ў імя Каленіка Мішкавіча перайменаваны адзін з завулкаў у Звенігародцы, які называўся імем Сідара Каўпака[21].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Андрэй Мішкавіч (лац.: Andream Miskowicz; пан Андрей Мишкович) — каморнік Свідрыгайлы (1433), пасол да Ягайлы (1433)[10]. Апошні раз згадваецца як сведак Свідрыгайлавага надання канюшаму караля пану Грыньку сяла Храпіна ў Тураўскім павеце (24 верасня 1451)[11].
- ↑ Павел Мішкавіч вядомы толькі абменам у 1437 годзе свайго маёнтка Сноўск на Хальч з вялікім князем Свідрыгайлам. Меў сыноў — пісара гаспадарскага Васіля, падключага троцкага Андрэя, падключага віленскага Багдана, Яўстафія і Рыгора.
- ↑ Еська Мішкавіч (лац.: Iosskoni Mikowicz, Yoskoni, Yesko camerarius vestre fraternitatis) — каморнік Свідрыгайлы (1435), пасол да Жыгімонтп Люксембургскага летам 1435 і да тэўтонскага вялікага магістра, імаверна, у канцы 1436 года. У другой палове 1440-х гадоў атрымаў ад Казіміра Ягелончыка сяло Красны Двор у Мсціслаўскім княстве, канфіскаваны ў Юрыя Лугвенавіча[12].
- ↑ Займаў пры Свідрыгайле ўрады падскарбія і падканцлера (зг. 1446–1452). Апошні раз згадваецца як сведак пагаднення холмскага кашталяна Ванькі Джусіча Кірдзеевіча з пляменнікам Алехнам Юр'евічам у 1470 годзе[19][20].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Василь Тишкевич, воєвода підляшський, маршалок господарський і гетьман дворний В. Кн. Литовсько-Руського (1523–1571). Історично-генеалогічна розвідка. — Т. CXXIV. Архівавана з першакрыніцы 24 січня 2022.
- ↑ Полехов 2015, p. 608-609.
- ↑ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. — T. I: 1366—1506 / pod kierownictwem Z. L. Radzimińskiego. — Lwów, 1887. — С. 33-34.
- ↑ Клепатскій П.Г. Очерки по исторіи Кіевской земли. Томъ I. Литовскій періодъ. — Одесса: тип. «Техникъ», 1912. — С. 251, 262.
- ↑ Яковенко 2008, p. 184.
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Рымвідас Пятраўскас; пераклад з літоўскай мовы Алесь Мікус. — 2-е выд.. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — С. 150.
- ↑ Геральдика членів господарської ради великого князя Свидригайла Ольгердовича. Архівавана з першакрыніцы 12 жовтня 2020.
- ↑ Звинигородський повіт у литовську добу. — Т. 3.
- ↑ а б Полехов 2015, p. 608.
- ↑ Полехов 2015, p. 591.
- ↑ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. — T. I: 1366—1506 / pod kierownictwem Z. L. Radzimińskiego. — Lwów, 1887. — С. 44-45.
- ↑ Полехов 2015, p. 603.
- ↑ Яковенко 2008, p. 181, 184.
- ↑ Русина О. Василь Никольський — невідомий книжник XVI століття і його творчість / Записки Наукового товариства імені Шевченка. — Том CCXL. Праці Комісії спеціальних (допоміжних) історичних дисциплін. — Львів, 2000. — С. 49.
- ↑ Яковенко 2008, p. 181.
- ↑ Василь Тишкевич, воєвода підляшський, маршалок господарський і гетьман дворний В. Кн. Литовсько-Руського (1523–1571). Історично-генеалогічна розвідка. — Т. CXXIV. Архівавана з першакрыніцы 24 січня 2022.
- ↑ Новые документы о Киевской земле XV века. Архівавана з першакрыніцы 19 жовтня 2020.
- ↑ Яковенко 2008, p. 181, 186.
- ↑ а б Собчук В.Д. Від коріння до крони: Дослідження з історії князівських і шляхетських родів Волині XVI — першої половини XVII століття. — Кременець: Кременец.-Почаїв. держ. іст.-архітектур. заповідник, 2014. — С. 329-331.
- ↑ Яковенко 2008, p. 142.
- ↑ Про перейменування об’єктів топоніміки | Офіційний сайт міста Звенигородка (укр.). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2019. Праверана 19 снежня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Яковенко Н. М. Українська шляхта з кінця XIV — до середини XVII століття. Волинь і Центральна Україна / Н. Яковенко. — Київ: Критика, 2008. — 469 с.
- Полехов С. В. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века / отв. ред. Б. Н. Флоря. — Москва: «Индрик», 2015. — 712 с. — ISBN 978-5-91674-366-1.
- Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T. 1-15. — Warszawa, 1904—1938.
- Грыцкевіч А. Тышкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 681. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Статкевіч-Чагабанаў Анатоль Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў герба «Ляліва» // Роднае слова № 7, 2011 Архівавана 22 студзеня 2022.. — С. 81-84.