Тэматычныя гады ў Беларусі
Выгляд
Пачыная з 2006 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь штогадова абвяшчаецца сфера грамадска-палітычнага жыцця, якая ў дадзеным годзе будзе дамінуючым аб’ектам для развіцця ў краіне.[1]
Спіс гадоў
[правіць | правіць зыходнік]Эмблема | Назва і год | Дакумент, якім абвешчаны год | Абгрунтаванне выбара сферы жыцця краіны |
---|---|---|---|
Год маці (2006) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2005 года № 117 | У мэтах выканання ўказа зацверджаны план мерапрыемстваў на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях. Акрамя таго, у адпаведнасці з гэтым дакументам, пачынаючы з 2006 года пры ўзнагароджанні Ордэнам маці шматдзетным маці будзе выплачвацца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму. | |
Год дзіцяці (2007) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2007 года № 68 | У 2007 годзе будзе працягвацца праца па ўзмацненні сацыяльнай падтрымкі сям’і, якая была распачатая ў 2006 годзе ў сувязі з правядзеннем Года маці. | |
Год здароўя (2008) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2008 года № 1 | Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для далейшага фарміравання здаровага ладу жыцця, развіцця аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, забеспячэння экалагічнай бяспекі, захаванасці маральных каштоўнасцей і культуры ўзаемаадносін. | |
Год роднай зямлі (2009) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 года № 710 | Правядзенне Года роднай зямлі будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхаванню моладзі ў духу любові да Айчыны. | |
Год якасці (2010) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2009 года № 631 | Аляксандр Лукашэнка: «Учора я падпісаў указ аб тым, што 2010 год у Беларусі — гэта Год якасці. Гэта не выпадкова. Мы часта казалі пра тое, што з крызісу мы павінны выйсці першымі і больш моцнымі. Дык вось — больш моцнымі нам трэба выходзіць, і іншага шляху няма, з вельмі якаснай прадукцыяй.» | |
Год прадпрымальнасці (2011) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2011 года № 43 | Аб’яўленне Года прадпрымальнасці падкрэслівае важкія дасягненні Беларусі ў стварэнні спрыяльных умоў для развіцця дзелавой актыўнасці і сімвалізуе скіраванасць беларускай дзяржавы ў будучыню, нацэленасць на прыярытэтную падтрымку людзей справы. Год прадпрымальнасці будзе садзейнічаць стварэнню новага аблічча беларускай эканомікі, разняволенню дзелавой актыўнасці і ініцыятывы, фарміраванню атмасферы здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця грамадзян. | |
Год кнігі (2012) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 года № 618 | Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання. | |
Год беражлівасці (2013) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2012 года № 537 | Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы" ў сучасных умовах». | |
Год гасціннасці (2014) |
У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай гонару і павагі да Айчыны. | ||
Год моладзі (2015) |
Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага прыцягнення да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян. | ||
Год культуры (2016) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2015 года № 522 | Указ прыняты ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў. | |
Год навукі (2017) |
Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. | ||
Год малой радзімы (2018—2020) |
Прэзідэнт растлумачыў, што на прыняцце такога рашэння яго падштурхнулі разважанні пра важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Аляксандр Лукашэнка: «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце у іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь.»[2] | ||
Год народнага адзінства (2021) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 | Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.[3] | |
Год гістарычнай памяці (2022) |
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 | ||
Год міру і стварэння (2023) |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Марина Воробей.. Год качества, Год предприимчивости, Год бережливости... — пропаганда из советской шинели (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (3 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2019. Праверана 27 жніўня 2018.
- ↑ Годом малой родины объявлен 2018 год в Беларуси (руск.). БелТА (9 лютага 2018). Праверана 27 жніўня 2018.
- ↑ Год народного единства (руск.)(недаступная спасылка). Госкомимущество. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 22 лютага 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх