Тэнерыйская культура
Выгляд
| Тэнерыйская культура Неаліт | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| Геаграфічны рэгіён | Заходняя Афрыка | |||
| Лакалізацыя | Нігер | |||
| Датаванне | 5 тысячагоддзе да н. э. — сярэдзіна 3 тысячагоддзя да н. э. | |||
| Тып гаспадаркі | паляванне, збіральніцтва | |||
| Пераемнасць | ||||
|
||||
Тэнерыйская культура (фр.: Culture ténéréenne) — археалагічная культура эпохі неаліту на паўднёвым захадзе Сахары. Ахоплівала перыяд 5 — сярэдзіны 3 тысячагоддзяў да н. э. Была адкрыта і ўпершыню апісана французскімі археолагамі ў 1934 г.
Носьбіты Тэнерыйскай культуры пасяліліся ў вільготны перыяд, які ахапіў Сахару каля 7 тысяч гадоў таму, на месцы, дзе калісьці жылі прадстаўнікі Кіфійскай культуры. У адрозненне ад апошніх, яны мелі адносна невысокі рост. Упрыгожванні, знойдзеныя ў магільнях, наводзяць на думку, што іх продкі маглі мігрыраваць з даліны Ніла. Асноўнымі заняткамі былі паляванне і збіральніцтва, выраб керамікі.
Знікненне культуры тлумачыцца новым перыядам засухі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gearon, E. The Sahara: A Cultural History. — Oxford, New York: Oxford University Press, 2011. — ISBN 978-0-19-986196-5.