Тэорыя груп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэо́рыя груп – раздзел абстрактнай алгебры, які вывучае групымноствы, на якіх вызначана асацыятыўная бінарная аперацыя і якія адпавядаюць некаторым дадатковым умовам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У тэорыі груп тры гістарычных кораня: тэорыя алгебраічных ураўненняў, тэорыя лікаў і геаметрыя. Матэматыкі, якія стаяць у вытокаў тэорыі груп, — гэта Леанард Эйлер, Карл Фрыдрых Гаўс, Жазеф Луі Лагранж, Нільс Хенрык Абель і Эварыст Галуа. Галуа быў першым матэматыкам, які звязаў тэорыю груп з іншай галіной абстрактнай алгебры — тэорыяй палёў, распрацаваўшы тэорыю, якая цяпер завецца тэорыяй Галуа.