Тэрмадынамічная імавернасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тэрмадынамі́чная імаве́рнасць, ці статысты́чная вага́ — колькасць спосабаў, пры дапамозе якіх можа быць рэалізаваны пэўны стан фізічнай сістэмы.

У адрозненне ад матэматычнай імавернасці P (якая можа прынімаць толькі значэнні 0 ≤ P ≤ 1), тэрмадынамічная імавернасць W ≥ 1.

У тэрмадынаміцы стан сістэмы вызначаецца значэннямі шчыльнасці, ціску, тэмпрературы і іншых вымерных велічынь, т.зв. параметраў стану, якія характарызуюць сістэму ў цэлым (макрастан). Канкрэтны макрастан сістэмы можа рэалізавацца мноствам спосабаў (мікрастанаў), якія адрозніваюцца класічным ці квантавым размеркаваннем часціц сістэмы па каардынатах, імпульсах і энергіях.

Сувязь паміж тэрмадынамічнай імавернасцю і энтрапіяй выражаецца прынцыпам Больцмана.

Тэрмадынамічная імавернасць выкарыстоўваецца ў статыстычнай фізіцы для вызначэння характарыстык сістэмы, якая знаходзіцца ў тэрмадынамічнай раўнавазе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]