Тэрмадыфузія
Выгляд
Тэрмадыфу́зія (ад тэрма… + дыфузія) — перанос кампанентаў асяроддзя (газавай сумесі ці раствору), абумоўлены градыентам тэмпературы асяроддзя.
Пры пастаяннай рознасці тэмператур у выніку тэрмадыфузіі ўзнікае градыент канцэнтрацыі кампанентаў рэчыва, што выклікае дыфузію гэтых кампанентаў у адваротным напрамку.
У стацыянарных умовах тэрмадыфузійныя патокі ураўнаважваюцца дыфузійнымі, і ў аб’ёме рэчыва узнікае пастаянная рознасць канцэнтрацый, што выкарыстоўваецца для раздзялення ізатопаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тэрмадыфузія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 135.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Термодиффузия — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі