Таццяна Антонаўна Пятроўская
Таццяна Антонаўна Пятроўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 снежня 1946[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 2000 (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва |
Вучоба | |
Член у |
Таццяна Антонаўна Пятроўская (14 снежня 1946, г. Мінск — 9 чэрвеня 2000) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла ў 1966 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1975 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў М. Бяляева, В. Гаўрылава, С. Ларчанкі. Удзельніца мастацкіх выставак з 1975 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[2].
Жыла ў г. Мінску[2]. Памерла 9 чэрвеня 2000 года[3].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка). Асноўныя творы: дэкаратыўныя пласты для сталовай фабрыкі імя Н. Крупскай, рэльефы «Стары горад», вазы, скульптура, пластыка, свяцільнікі для Дома шлюбаў Цэнтральнага раёна (абодва ў г. Мінску), дэкаратыўныя рэльефы «Музыка» для Палаца культуры, пласты і дэкаратыўныя вазы для аптэкі (абодва ў г. Барысаве); дэкаратыўныя скульптуры «Ля электрычкі», «У разгар чэрвеня», «Канцэрт», «Суседка», «Раніца нядзельная», «Незабудкі»; кампазіцыі «Кветкі з саду», «Кветкі на захадзе сонца»; серыя талерак «Змрок»; вазы «Сінія мроі»[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[2].
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б в г д Пятроўская Таццяна Антонаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Таццяна Антонаўна Пятроўская на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пятроўская Таццяна Антонаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Таццяна Антонаўна Пятроўская на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 14 снежня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 9 чэрвеня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-керамісты Беларусі