УАЗ-450

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
УАЗ-450
Агульныя даныя
Вытворца: УАЗ
Выпуск: 19581965
Зборка: Flag of the Soviet Union.svg СССР
УАЗ-450
3-хуткасная, механічная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4360 мм
Шырыня: 1940 мм
Вышыня: 2050 мм
Колавая база: 2300 мм
Маса: 1650 кг
На рынку
 
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Іншае
Аб'ём бака: 2х48 л

УАЗ-450 — грузапасажырскія аўтамабілі высокай праходнасці, якія серыйна вырабляліся на Ульянаўскім аўтамабільным заводзе з 1958 па 1965 год.

Увесну 1955 канструктарам ульянаўскага аўтазавода паступіла заданне спраектаваць аўтамабіль на шасі «ГАЗ-69» грузападымальнасцю больш за 800 кг. УАЗ-450 стаў першай самастойнай серыйнай мадэллю, з шэрагу тых, што да гэтага вырабляў УАЗ.

Да 1965 года, калі пачаўся выпуск новага сямейства аўтамабіляў — «УАЗ-452», было выраблена 55 319 аўтамабіляў «УАЗ-450» розных мадыфікацый.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Tarasz Sevcsenko Nemzeti Opera és Balett Szinház. Fortepan 5769.jpg
Magnify-clip.png
Фургон УАЗ-450
  • УАЗ-450 — суцэльнаметалічны фургон;
  • УАЗ-450А — санітарны. У 1958 годзе былі пабудаваны першыя 250 машын. «УАЗ-450А» шырока ўжываўся як армейскі санітарны транспарт. Апошнія пяць асобнікаў УАЗ-450А вырабілі ў 1966 годзе. Усяго з 1958 па 1966 год завод выпусціў 30103 санітарныя «УАЗ-450А»[1].
  • УАЗ-450В — мікрааўтобус;
  • УАЗ-450Д — бартавы грузавік з двухмеснай кабінай і драўляным кузавам;
  • УАЗ-450П — эксперыментальны седлавы цягач з паўпрычэпам «УАЗ-752».

Апісанне канструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль быў створаны на вузлах і агрэгатах «ГАЗ-69», але з рухавіком павялічанага працоўнага аб'ёму.

Рама — максімальна ўніфікаваная з мадэллю ГАЗ-69. Адрозненні: падоўжаныя пярэднія і заднія канцы рамы і ўведзеныя кранштэйны для ўстаноўкі кузава вагоннай кампаноўкі, трымальніка запаснога кола на левым ланжэрона, рысор з заладкай пярэдніх канцоў у гумавых падушках.

Кузаў аўтамабіля-фургона — суцэльнаметалічны, вагоннага тыпу. Характэрнай рысай фургонаў гэтай серыі з'яўлялася адсутнасць бакавых дзвярэй (акрамя мадыфікацыі «450В»), загрузка грузаў або пасадка пасажыраў ажыццяўлялася праз заднія дзверы. Адкідная крышка на левым баку кузава прыкрывала запасное кола, якое знаходзілася пад левым бортам. Кабіна грузавога УАЗ-450Д — двухмесная, размешчана над рухавіком; кузаў — драўляная платформа з трыма бартамі.

На перадсерыйных машынах бакавыя пярэднія дзверы адчыняліся супраць руху.

Панэль прыбораў — спідометр і паказальнікі ўзроўню бензіну, ціску масла, тэмпературы вады і амперметр — знаходзіліся пасярэдзіне, над крышкай капота на асобным авальным шчытку. Амаль плоская крышка капота адкідвалася назад і ў адкрытым становішчы ўтрымліваецца зашчапкай, размешчанай на столі кабіны. Ззаду за ёй — рычагі ўключэння пярэдняга маста і кіравання раздатачнай каробкай. Рычаг пераключэння перадач размешчаны вертыкальна ў пярэдняй частцы левай бакавіны капота рухавіка, побач з рулявой калонкай. Прывад пераключэння складаецца з двух пар цяг, якія злучаюць каробку перадач з механізмам і рычагом пераключэння.

Рухавік «УАЗ-450» — карбюратарны, радны, 4-х цыліндравы з вадкасным астуджэннем і працоўным аб'ёмам 2430 см³. Ад базавага рухавіка ГАЗ-69 гэты матор адрозніваўся павялічаным дыяметрам цыліндра (з 82 да 88 мм), карбюратарам К-22Ж, наяўнасцю шасцілопаснага вентылятара і радыятара ахалоджвання масла[2]. Прывад уключэння стартара — механічны, ад нажной педалі. Ёмістасць двух паліўных бакаў — па 48 л.

Каробка перадач — трохступеньчатая, з механічным прывадам выключэння счаплення. Раздатачная каробка — двухступеньчатая, з муфтай уключэння пярэдняга маста. Кіраванне каробкай перадач і раздатачнай каробкай ажыццяўлялася праз сістэму цяг з прамежкавымі рычагамі. Круцільны момант ад каробкі перадач да раздатачнай каробкі перадаецца праз прамежкавы карданны вал. Счапленне — узмоцненае, з націскнымі спружынамі вядучага дыска счаплення ад аўтамабіля ГАЗ-51.

Падвеска — залежная, рысорная з рычажна-поршневымі амартызатарамі. Пярэднія і заднія рысоры ўніфікаваныя.

Рабочыя тармазы — барабанныя, з гідраўлічным прывадам. Стаяначны тормаз — барабанны, размешчаны на раздатачнай каробцы і прыводзіўся ў дзеянне рычагом пры дапамозе гнуткага троса.

Акумулятарная батарэя размешчана за сядзеннем кіроўцы і прыкрыта крышкай. Для свабоднага доступу да яе адкідваецца сядзенне.

У электраабсталяванні санітарнай мадэлі «УАЗ-450А» былі ўжытыя фара-пражэктар, пярэдні і задні ліхтары асвятлення санітарнага знака, штэпсельная разетка прычэпа, 4 плафоны асвятлення санітарнага адсека, электрычны шклоачышчальнік. На аўтамабілях, якія вырабляліся да ліпеня 1960 года з "масай" злучаўся станоўчы полюс акумулятарнай батарэі.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

УАЗ-450 УАЗ-450Д
Тып Фургон Бартавы грузавы аўтамабіль
Падрыхтаваная маса, кг 1745 1700
Дазволеная маса, кг 2645 2650
Габарытныя памеры, мм
(даўжыня × шырыня × вышыня)
4360 × 1940 × 2050 4405 × 2040 × 2070
Колавая база, мм 2300
Унутраныя памеры кузава, мм
(даўжыня × шырыня × вышыня)
2600 × 1870 × 420
Рухавік карбюратарны, радны, ніжнеклапанны, 4-х цыліндравы з вадкасным астуджэннем
Аб'ём, см³ 2430
Ступень сціску 6,6
Магутнасць 62 к.с. пры 3800 аб / хв
Каробка перадач механічная, 3-ступеньчатая, з сінхранізатарамі на II і III перадачах
Раздатачная каробка 2-ступеньчатая
Макс. хуткасць, км/г 90
Выдатак паліва, л/100 км 14,0
Памер шын 8,40-15

Статыстыка вытворчасці[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выпуску[3]
1958 1959 1960 1961 1962 1963 1964 1965 1966
УАЗ-450 778 406 1250 1603 2011 1867 2143 1882
УАЗ-450А 250 2696 3500 4695 4752 4895 4960 4350 5
УАЗ-450Д 412 1500 1430 1000 1785 2104 2038 3007

Усяго было выраблена 55 319 аўтамабіляў «УАЗ-450» розных мадыфікацый.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]