Перайсці да зместу

УПАБ-1500В

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
УПАБ-1500В

Тып:

«УПАБ-1500В» — руская кіраваная авіяцыйныя бомба вагай 1500 кг. Бомбу УПАБ-1500В у Расіі прадэманстравалі ў 2019 годзе, яна прызначана для ўдараў па высокаабароненых аб’ектах на адлегласці да 40 км.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Боепрыпас упершыню быў прадэманстраваны ў экспартнай версіі з індэксам К029БЭ ў 2019 годзе распрацоўшчыкам "ГНПП «Рэгіён», якое ўваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» на выставе МАКС. Тады ж было паведамлена, што гэтая бомба ўжо прайшла выпрабаванні, пастаўлена на ўзбраенне Паветрана-касмічных сіл Расіі і атрымала першыя экспартныя замовы.

Высокая небяспечнасць УПАБ-1500В — у тым, што яна планіруючая, абсталяваная інерцыяльнай і спадарожнікавай сістэмай навігацыі і мае баявую частку вагой 1010 кг, прызначаную для знішчэння высокаабароненых аб’ектаў. Дэкларуецца, што бомбу можна скідаць за 40 км ад цэлі, для чаго самалёт-носьбіт мае падняцца на вышыню 14 км. Таксама ёсць і меншага калібру боепрыпас УПАБ-500В (індэкс К08Б), паменшаную копію УПАБ-1500В вагой 505 кг, з якіх 390 кг прыпадаюць на баявую частку пры захаванні іншых асаблівасцяў.

Першае ўжыванне гэтага віда боепрыпасаў зафіксавалі ў 2023 годзе супраць аднаго з аб’ектаў у Чарнігаўскай вобласці на поўначы Украіны[1].

Зноскі