Удзельнік:Anayizd/Чарнавік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Anayizd/Чарнавік
Абрэвіятура ЦНІ
Тып арганізацыі аналітычны цэнтр
Кіраўнікі
Заснаванне
Дата заснавання 2012 год
newbelarus.vision

Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) – беларускі аналітычны цэнтр, які працуе ў трох кірунках: уцягванне грамадства ў абмеркаванне рэформаў, правядзенне незалежных даследаванняў, падтрымка новых лідараў.

Заснавальнікам арганізацыі і дырэктарам па даследаваннях з'яўляецца Рыгор Астапеня, а выканаўчым дырэктарам Антон Раднянкоў.

За 8 гадоў сваёй дзейнасці Цэнтр новых ідэй зладзіў 77 анлайн- ды афлайн-мерапрыемстваў у 9 беларускіх гарадах, арганізаваў 3 доўгатэрміновыя адукацыйныя праграмы, набраў больш за 35 тыс. падпісантаў у сацыяльных сетках і штотыдзень выпускае адзін з самых папулярных падкастаў у Беларусі. Штогод Цэнтр новых ідэй публікуе Рэйтынг беларускіх гарадоў. Каманда ЦНІ налічвае 19 чалавек.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр новых ідэй узнік у 2012 годзе першапачаткова як студэнцкі анлайн-часопіс “Ідэя”. Яго заснавальнікі ставілі мэту стаць беларускім адпаведнікам брытанскага выдання The Economist, з фокусам на сусветнай палітыцы і эканоміцы.

У 2017 годзе анлайн-часопіс пераўтварыўся ў некамерцыйную ўстанову “Цэнтр новых ідэй”[2]. Яна пазіцыянавала сябе як грамадская арганізацыя, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакатаванні.

У 2020 годзе арганізацыя пераўтварылася ў аналітычны цэнтр.[3]

Даследчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі аналітычнымі прадуктамі Цэнтра новых ідэй з’яўляюцца: Рэйтынг беларускіх гарадоў і Індэкс беларускай будучыні.

Рэйтынг беларускіх гарадоў[правіць | правіць зыходнік]

Рэйтынг беларускіх гарадоў ацэньвае гарады паводле пяці паказнікаў: дэмаграфічнай устойлівасці, стану эканомікі, якасці жыцця, празрыстасці кіравання і турыстычнай прывабнасці. ЦНІ складае і публікуе яго з 2018 года[4]. Версія 2019 года[5] ўлічвала гарады, якія маюць больш за 50 тыс. насельніцтва. Абодва гады першае месца па агульных выніках займаў Мінск.

Індэкс беларускай будучыні[правіць | правіць зыходнік]

Індэкс беларускай будучыні – гэта экспертнае апытанне, якое паказвае, як Беларусь можа выглядаць праз 5 гадоў паводле 24 паказнікаў, што тычацца эканамічных перспектываў, сацыяльна-дэмаграфічнага развіцця, адукацыйнага і навуковага патэнцыялу ды грамадска-палітычныя трэндаў. Паводле версіі Індэкса за 2019 год[6], па 15 паказніках Беларусь чакае стагнацыя, па 3 – пагаршэнне, і па 4 – паляпшэнне.

Падзеі і адукацыйныя праграмы[правіць | правіць зыходнік]

Штогод Цэнтр новых ідэй ладзіць дзве буйныя канферэнцыі пра будучыню Беларусі – Belarus Future Unconference і Reshape. Выступоўцамі на гэтых канферэнцыях былі такія беларускія грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы, як Юрый Зісер, Станіслаў Шушкевіч, Альгерд Бахарэвіч.

Акрамя гэтага, Цэнтр новых ідэй зладзіў больш за 70 публічных афлайн- і анлайн-мерапрыемстваў у Беларусі, прысвечаных сацыяльным, эканамічным і палітычным выклікам.

Гэтаксама ЦНІ праводзіць доўгатэрміновыя адукацыйныя праграмы: Школу маладых рэфарматараў[7] для маладых лідараў, Belarus Urban Fellowship[8] для рэгіянальных актывістаў і Vitali Silitski Fellowship[9] для маладых даследчыкаў.

Ідэйны падкаст[правіць | правіць зыходнік]

З 2016 года ЦНІ штотыдзень выпускае “Ідэйны падкаст”. [10]Падкаст пазіцыянуецца як “штотыднёвая гутарка пра Беларусь здаровага чалавека”. “Ідэйны падкаст” выходзіць штотыдзень, вядуць яго Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў ды Іван Шыла.

У розны час гасцямі падкаста былі такія грамадскія, палітычныя, эканамічныя, культурныя дзеячы, як Сяргей Гурыеў, Святаслаў Вакарчук, Віталь Шкляраў, Наталля Зубарэвіч, Жанна Нямцова, Андрэй Маўчан, Павел Данэйка, Сяргей Чалы, Арцём Шрайбман і іншыя.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Дасягненні, каманда і місія Цэнтра новых ідэй
  2. “Ідэя” святкуе 5-годдзе і перарастае ў Цэнтр новых ідэй
  3. Цэнтр новых ідэй пераўтвараецца ў аналітычны цэнтр
  4. Рэйтынг беларускіх гарадоў — 2018
  5. Рэйтынг беларускіх гарадоў — 2019
  6. Індэкс беларускай будучыні — 2019
  7. Школа маладых рэфарматараў
  8. Belarus Urban Fellowship
  9. Vitali Silitski Fellowship
  10. Старонка Ідэйнага падкаста