Юрый Анатольевіч Зісер
Юрый Зісер | |
![]() | |
Род дзейнасці: | прадпрымальнік, праграміст |
---|---|
Дата нараджэння: | 28 чэрвеня 1960 (59 гадоў) |
Месца нараджэння: | Львоў, Украіна |
Жонка: | Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская |
Месца працы: | |
Альма-матар: | |
Сайт: | zisser.by |
Ю́рый Анатольевіч Зі́сер (28 чэрвеня 1960, Львоў, Украіна) — беларускі прадпрымальнік, дырэктар і ўласнік УП «Надзейныя праграмы», генеральны дырэктар, заснавальнік і ўласнік найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY.[1]
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Юрый Зісер нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 года ў Львове, Украіна. Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у Санкт-Пецярбургу па спецыяльнасці «Электронныя вылічальныя машыны». У 1977—1994 гадах працаваў праграмістам, сістэмным аналітыкам і кіраваў рознымі праектамі.[2]
У Мінску жыве з 1987 года. У 1992 годзе заснаванае ўнітарнае прадпрыемства «Надзейныя праграмы» (руск.: «Надёжные программы»). Пад эгідай УП «Надзейныя праграмы» быў створаны інтэрнэт-партал TUT.BY, які цяпер з'яўляецца найбольш папулярным інтэрнэт-рэсурсам у Байнэце.[3]
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Зиссер Ю. А. Маркетинг on-line. — Минск: Издательство Гревцова, 2007. — 302 с.
- Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть I. Менеджмент. — Минск: БГУИР, 2002. — 163 с.
- Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть II. Маркетинг. — Минск: БГУИР, 2002. — 155 с.
Зноскі
- ↑ Юрий Зиссер (руск.)
- ↑ Руководство (руск.)
- ↑ Рэйтынг беларускіх сайтаў. Агульны рэйтынг