Сяргей Вячаслававіч Чалы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Вячаслававіч Чалы
Sergey Chaly - Minsk city - 2015 AD.jpg
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1970(1970-10-27) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, эканаміст, грамадскі дзеяч
Навуковая сфера эканамічная аналітыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Сайт news.tut.by/tag/1185-eko…
Commons-logo.svg Сяргей Вячаслававіч Чалы на Вікісховішчы

Сярге́й Вячасла́вавіч Ча́лы (нар. 27 кастрычніка 1970, Мінск, БССР, СССР) — беларускі эканаміст-аналітык, трэйдар і журналіст-аналітык у галіне эканомікі; аўтар і вядучы папулярнай праграмы «Эканоміка на пальцах» на партале TUT.BY.

Выхаванне і сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Па паходжанні — украінец, але лічыць сябе патрыётам Беларусі і прыналежным да беларускай грамадзянскай нацыі: «Я прыхільнік такой ідэалогіі, якая не дзеліць грамадзян дзяржавы на сваіх і чужых, сапраўдных беларусаў і несапраўдных, правільных і няправільных»[1].

Не жанаты[2].[Удакладніць!]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1977—1987 гадах вучыўся і скончыў сярэднюю палітэхнічную школу (гімназію) № 6 у Мінску[2].

У 1987—1992 гг. вучыўся і скончыў фізічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Фізік-тэарэтык»[3]. Вучыўся ў аспірантуры, але не скончыў[2].

У 1997—1998 гадах прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Прайшоў адукацыйны курс макраэканамічнага праграмавання, які арганізоўваўся Міжнародным валютным фондам (МВФ)[1].

Займаецца таксама самаадукацыяй у галіне эканамічнай тэорыі, антрапалогіі і сістэмнага аналізу[1].

Працоўная і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1990-х гг. адзін год быў прыхільнікам арганізацыі Славянскі сабор «Белая Русь», бо адмоўна тады адносіўся да беларускага этнічнага нацыяналізму, які ў пачатку 1990-х гг. фармаваў сваю дактрыну на этнічных каранях (умоўна кажучы, на прынцыпах «крыві і глебы»)[1]. З фармаваннем пазней у Беларусі ідэалогіі беларускай грамадзянскай нацыі, стаў з той пары прыхільнікам падобнай дактрыны[1].

У 1993 годзе быў запрошаны ў якасці аналітыка ў перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Сваё ўключэнне ў прадвыбарчы штаб Чалы пазней патлумачыў цікавасцю і жаданнем знайсці практычнае прымяненне сваім ведам, набыць досвед у палітычных тэхналогіях, што было ў тыя часы новым у Беларусі[1]. Сяргею Чаламу тады ж прапаноўвалі стаць аналітыкам у прадвыбарчым штабе кандыдата ў прэзідэнты Станіслава Шушкевіча за грошы, але ён згадзіўся быць аналітыкам у штабе Лукашэнкі і бясплатна, бо палічыў, што Лукашэнка мае самыя высокія шанцы выйграць прэзідэнцкія выбары і што менавіта ў эканамічнай камандзе Лукашэнкі зможа рэалізаваць сябе ў справе правядзення важных і патрэбных эканамічных рэформ у Беларусі[1].

У 1994—1998 гадах працаваў у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся працай з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Аднак пасля правядзення ў Беларусі рэферэндума ў 1996 г. ужо вырашыў для сябе кідаць працу ў Адміністрацыі прэзідэнта і фактычна з таго часу палітыкай больш не займаўся[4]. Паводле ўласных слоў, менавіта за час сваёй працы ў аналітычным цэнтры адміністрацыі прэзідэнта Сяргею давялося кантактаваць са спецыялістамі МВФ і прайсці навучальны курс фонда па макраэканамічным праграмаванні, што стала вельмі карысным, каб разумець узаемасувязі ў эканоміцы больш, чым з тэорыі айчынных падручнікаў ці досведу айчынных выкладчыкаў[1]. Сяргей Чалы патлумачыў гэта вялікай кампетэнтнасцю і досведам супрацоўнікаў фонда, якія на практыцы ўдзельнічаюць у распрацоўцы і ажыццяўленні стабілізацыйных і антыкрызісных праграм па ўсім свеце[1].

Тытульная старонка першага тому зборніка філасофскіх эсэ «Федэраліст» (1788)

У 1998 г. пайшоў у прыватны бізнес, працаваў у 1998—2002 гг. кіраўніком актываў у інвестыцыйнай кампаніі «Aigenis» (г. Мінск, Беларусь)[5].

У 2001 г. Сяргей Чалы пазнаёміўся з Аляксандрам Мілінкевічам, які ў той час быў кіраўніком прадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Сямёна Домаша; пазней Чалы стаў неафіцыйным кансультантам па эканамічных пытаннях у Мілінкевіча, калі апошні высунуў сябе кандыдатам у дэпутаты Беларусі[1].

З 2003 г. пачаў працаваць як незалежны эканамічны эксперт і фінансавы аналітык і стаў адным з самых вядомых, папулярных і запатрабавальных аналітыкаў Беларусі ў галіне макраэканамічнай палітыкі[6].

У 2009—2010 гг. працаваў журналістам-аналітыкам у галіне эканомікі на радыё «Euroradio» (г. Мінск, Беларусь)[7].

З’яўляецца эканамічным экспертам грамадскай ініцыятывы «Народная праграма» (з 2010 г.). Выказваўся, што не меў і не мае прэзідэнцкіх амбіцый, але з задавальненнем заняў бы пасаду кіраўніка Нацыянальнага банка Беларусі па прапанове прэзідэнта краіны з рынкавымі поглядамі[1]. З 2010 г. з’яўляецца запрошаным экспертам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS)[8].

З 17 лютага 2011 г. і па сённяшні час з’яўляецца вядучым аўтарскай аналітычнай праграмы «Эканоміка на пальцах» на партале «TUT.BY». Вядзе свой блог у Інтэрнэце.

У 2013 г. Сяргей Чалы выказаўся, што з пачатку 1990-х гг. да сённяшняга часу ніякіх змен у эканамічных і палітычных поглядах у яго не адбылося, а заўсёды заставаўся і з’яўляецца ў прыхільнікам рынкавых эканамічных поглядаў і т. зв. «класічнага лібералізму», чыя дактрына найболей выразна адлюстравана ў зборніку філасофскіх эсэ «Федэраліст» («Запіскі федэраліста»), адным з галоўных аўтараў якога быў амерыканскі дзяржаўны дзеяч Аляксандр Гамільтан (1755/1757—1804)[1]. Сяргей Чалы лічыць Аляксандра Гамільтана ўзорам для сябе і сваім кумірам, а «Запіскі федэраліста» — самым выдатным палітычным і эканамічным маніфестам «усіх часоў і народаў»[1].

Чытаў персанальныя лекцыі па эканоміцы, у тым ліку па запрашэнні рэктарату ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Браў удзел у электаральнай кампаніі 2015 г. у Беларусі — у якасці даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Таццяны Караткевіч: быў 26-м у спісе з 30 давераных асоб Таццяны Караткевіч, афіцыйна зарэгістраваных 11 верасня 2015 г. Цэнтрвыбаркамам Рэспублікі Беларусь[9][10]. Па гэтай прычыне аўтарская аналітычная праграма Сяргея Чалага «Эканоміка на пальцах» на партале «TUT.BY» з 17 верасня 2015 г. да канца выбарчай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі часова перайшла з ан-лайнавага рэжыма ў тэкставы (каб не парушыць правілы прадвыбарнай агітацыі)[11].

Сеціўная актыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выказванні аб жыцці[правіць | правіць зыходнік]

  • (аб беларускай нацыі і гістарычнай суб’ектнасці): «Гісторыю краіны і народа — неабходна асэснаваць як цэласную і бесперапынную, а не адмаўляць у „праўдзівасці“ савецкага перыяду (як гэта часта робяць ідэолагі апазіцыйнага лагера) або не пачынаць гісторыю з „партызанкі“ часоў Другой сусветнай вайны (як гэта часта робяць тэарэтыкі „ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці“). Без прадстаўлення нацыі (грамадзянскай нацыі) як адзінства і гісторыі як бесперапыннай няма і не можа быць суб’ектнасці гэтай нацыі. А без суб’ектнасці мы будзем асуджаныя быць аб’ектам дзейнасці іншых гістарычных суб’ектаў — г.зн. фактычна не будзем гаспадарамі ўласнага лёсу.»[1] (2013)
  • (аб грамадскай салідарнасці): «Мне не блізкая ідэалогія тых, якія называюць сябе лібертарыянцамі — з іх дарвінісцкім поглядам на грамадства як „змаганне ўсіх супраць усіх“, у якім „выжывае наймацнейшы“. Як цяпер вядома з антрапалогіі і эвалюцыйнай псіхалогіі, кааперацыя і супрацоўніцтва ігралі ў фарміраванні чалавека як віду значна большую ролю, чым канкурэнцыя — проста пагугліце тэрмін „reciprocal altruism“. <…> Дзяржава ёсць толькі інструмент і вынік калектыўных дзеянняў грамадзян па дасягненні сваіх мэт. А ўласна палітычная (у шырокім сэнсе слова) дзейнасць — ёсць ні што іншае як майстэрства ствараць кааліцыі для дасягнення гэтых самых мэт. Дарэчы, насуперак распаўсюджанаму перакананню, людзі заходняй цывілізацыі ў дасканаласці валодалі майстэрствам калектыўнага дзеяння, і наадварот, мы бачым, як часта ў нас (у краіне і ўвогуле на постсавецкай прасторы) пераважае стратэгія індывідуальнага выжывання.»[1] (2013)
  • (аб сваёй мроі дабіцца цвёрдасці беларускай валюты на пасадзе кіраўніка Нацыянальнага Банку Беларусі): «Мне б хацелася, каб у Беларусі была нарэшце свая паважаная і прызнаная ў свеце валюта, калі б людзі пачалі нарэшце рахаваць у розуме цэны ў ёй, а не перакладаць увесь час у розуме ва „умоўныя адзінкі“. <…> Пакінуць свой подпіс на купюрах сапраўдных беларускіх грошай — гэта было б годнай справай усяго жыцця :).»[1] (2013)

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»
  2. 2,0 2,1 2,2 Паводле інфармацыі з сацыяльнай сеткі:акаунт Сяргея Чалага ў сацыяльнай сетцы (другі) // vk.com
  3. Сергей Вячеславович Чалый // tut.by
  4. Сергей Вячеславович Чалый // tut.by; Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»
  5. Сергей Вячеславович Чалый // tut.by; Сергей Вячеславович Чалый // ekonomika.by; https://www.linkedin.com/in/sergechaly Сяргей Чалы] // linkedin.com
  6. Сергей Вячеславович Чалый // tut.by; Сергей Вячеславович Чалый // ekonomika.by
  7. Сяргей Чалы // linkedin.com
  8. Сергей Чалый
  9. Кандидат в президенты Республики Беларусь Короткевич Татьяна Николаевна // Выборы президента Республики Беларусь 11 октября 2015 г.; У давераных асобах Караткевіч — Маслоўскі, Берніковіч, Чалы // Euroradio.fm, 11.09.2015
  10. Опубликованы списки доверенных лиц кандидатов в президенты. Среди них — Руммо, Чалый и Щеткина
  11. «Экономика на пальцах» будет выходить в текстовом виде до конца выборов

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]