Удзельнік:J-ka Zadzvinski/Беларусь ў часы перабудовы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларусь у часы перабудовы — перыяд гісторыі Беларусі савецкага перыяду, які адзначыўся эканамічнымі і грамадска-палітычнымі пераўтварэннямі, якія прывялі да развалу СССР і абвяшчэння суверэннай Рэспублікі Беларусь у 1991 г.

Новы этап развіцця грамадства СССР, у т.л. Беларускай ССР, пачаўся з прыходам на пасаду главы дзяржавы М. Гарбачова. Пасля смерці 10 сакавіка 1985 г. Генеральнага сакратара ЦК КПСС?! К. Чарненкі ўзнікла пытанне прызначэння пераемніка, якога пленуму  (руск.) павінна было рэкамендаваць Палітбюро ЦК КПСС. Важную ролю ў ажыццяўленні гэтай місіі адыграў А. Грамыка, атрымаўшы напярэдадні прапанову заняць пасаду Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР?!. 11 сакавіка на Палітбюро ЦК КПСС ён высунуў кандыдатуру М. Гарбачова. Старэйшыну падтрымалі не толькі прыхільнікі брэжнеўскай каманды, але і антыгарбачоўскага блока, у першую чаргу В. Грышын?! і Р. Раманаў?!. У той жа дзень на пленуме А. Грамыка ўнес прапанову падтрымаць больш маладога кіраўніка[1]. 11 сакавіка 1985 г., абапіраючыся на сваіх прыхільнікаў, М. Гарбачоў стаў Генеральным сакратаром ЦК КПСС.

Эканамічны крызіс. Спробы рэфармавання эканомікі[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны 1980-х гадоў БССР, знаходзячыся ў складзе СССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, уступіла ў перыяд радыкальных эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў. Іх неабходнасць была абумоўлена тым складаным сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчам, у якім апынулася краіна на рубяжы 1970—1980-х гг., у стане застою. На Беларусі, як і ўсюды ў СССР, абсалютызавалася дзяржаўная і кааператыўна-калгасная ўласнасць, ігнараваліся рыначныя адносіны, недаацэньваўся гасразлік, што прывяло да абязлічвання сродкаў вытворчасці, падрыву асноў матэрыяльнага стымулявання працоўнай дзейнасці людзей[2]. Нарастанне крызісных з'яў прымусіла партыйна-савецкае кіраўніцтва зрабіць захады па перабудове гаспадарчага механізму. Карумпіраваная партыйная эліта, акрамя старых лозунгаў, ніякіх прапаноў дзеля спынення распаду эканомікіне мела. Ізаляванае ад заходняга свету савецкае грамадства абсалютна не ўсведамляла свайго становішча. Прапаганда даволі эфектыўна пераконвала грамадзян, што яны жывуць у краіне перадавой цывілізацыі. Тым часам матэрыяльны ўзровень жыцця жыхароў СССР у параўнанні з дзяржавамі Заходняй Еўропы быў надзвычай нізкі.

Валавы прынцып і планаванне ад адсягнутага вызначалі нізкую эфектыўнасць эканомікі, тэмпы развіцця якой замаруджваліся. Калі ў 19611965 гг. рост прадукцыйнасці працы склаў 6,1%, у 19661970 гг. — 6,8, 19711975 гг. — 4,6, то ў 19761980 гг. — 3,1, 19811985 гг. — 3,5%. І гэта ў той час, калі для нармальнага развіцця эканомікі патрэбны рост у памеры 4%. За 19611985 гг. сярэднегадавыя тэмпы прыросту валавога прадукту знізіліся адпаведна з 6,5 да 3,5%, нацыянальнага даходу — з 6,5 да 3,6, рэальных даходаў насельніцтва — з 3,6 да 2,1% Гэта не садзейнічала развіццю савецкай эканомікі, якая дзякуючы імкліваму росту экспарту надоўга ўвайшла ў рэжым глыбокай інтэграцыі з сусвыетнай эканомікай, і ў першую чаргу з глабальнай сістэмай міжнароднага гандлю. Па эканамічнаму патэнцыялу ($1,8 трлн.) СССР больш чым у 2 разы адставаў ад ЗША ($3,9 трлн.). На душу насельніцтва ў СССР прыходзілася $5,4 тыс. нацыянальнага даходу, ЗША — $13 тыс., у Японіі і ФРГ — па $12 тыс.[3]

Вялікім цяжарам на эканоміцы ляжалі расходы на развіццё ваенна-прамысловага комплексу (ВПК). Паводле даных М. Гарбачова, ваенныя расходы ў СССР складалі не 16, а 40% дзяржаўнага бюджэту[4]. Каласальныя затраты былі звязаны з дапамогай СССР сацыялістычным і развіваючымся краінам, камуністычным партыям і нацыянальна-вызваленчым рухам. Разбурэнне напрыканцы 1985 г. нафтавага рынку нанесла моцны ўдар па эканоміцы краіны.

У першых афіцыйных выступленнях кіраўніка КПСС акцэнт рабіўся на неабходнасць прыдання дынамізму развіцця эканомікі, становішча якой добра ведаў М. Гарбачоў. З аднаго боку, краіна дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. З 1960 па 1985 гг. валавы грамадскі прадукт вырас у 3,8 раза, асобныя вытворчыя фонды — у 7, нацыянальны даход — амаль у 3,6 раза, рэальныя даходы насельніцтва — 2,6 раза[5]. У той жа час набіралі сілу негатыўныя тэндэнцыі. Самай сур'ёзнай заставалася праблема харчовага забеспячэння насельніцтва. Нават ва ўраджайныя гады прадукцыя сельскагаспадарчай вытворчасці не магла пракарміць народ. Пастаянна ўзраўстаўшыя аб'ёмы капітальных укладанняў у аграпрамысловы комплекс не давалі чакаемых вынікаў, дазвалялі толькі падтрымліваць простае ўзнаўленне.

На красавіцкім Пленуме (1985 г.) была вылучана задача паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця, якую меркавалася ажыццявіць за кошт усямернай інтэнсіфікацыі вытворчасці на падставе навукова-тэхнічнага прагрэсу і прыярытэтнага развіцця машынабудавання як базы гэтага працэсу, за кошт пераразмеркавання фінансавых патокаў, структурнай перабудовы эканомікіі, новых, больш эфектыўных форм арганізацыі і стымулявання працы. Вызначаліся і меры па перабудове эканамічнага механізму: пашырэнне правоў прадпрыемстваў, іх самастойнасці, укараненнее гаспадарчага разліку, удасканальванне структуры кіравання, спрашчэнне і павышэнне яе эфектыўнасці. Пры гэтым значную ролю павінны былі адыграць не толькі эканамічныя меры, але і правядзенне актыўнай сацыяльнай палітыкі (будаўніцтыв жылля, забеспячэнне насельніцтва харчаваннем, удасканальванне сістэмы аховы здароўя і адукацыі), паглыбленне сацыялістычнай дэмакратыі, актывізацыя чалавечага фактара, павышэнне ініцыятывы людзей[6].

У адпаведнасці з гэтым палітычным курсам, планам эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на 12-ю пяцігодку (1986 — 1990 гг.) на паскораную рэканструкцыю машынабудаўнічага комплексу выдзялялася грошай у 1,8 раза больш, чым у 11-й. Планавалася ў 1,5 — 2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій — мембраннай, лазарнай, плазменнай, звышвысокіх ціскаў і г.д., у 2,3 разы — выпуск вылічальнай тэхнікі, а парк прамысловых робатаў — у 3 разы. На перадавыя рубяжы навукова-тэхнічнага прагрэсу меркавалася вывесці электраэнергетыку, хімічную і нафтахімічную, лёгкую і мясцовую прамысловасць, гандаль і сферу паслуг, сельскую гаспадарку.Акрамя таго, на 1986 — 1990 гг. выдзяляліся значныя сродкі на павышэнне дабрабыту народа і развіццё сацыяльнай сферы. Прырост фонду спажывапння, які вызначаў матэрыяльны ўзровень жыцця савецкіх людзей, планавалася давесці у 12-й пяцігодке да 77 млрд. руб. у параўнанні з 55 млрд. руб. мінулай[7].

Па сутнасці, рашэнні Пленума сведчылі пра тое, што новае кіраўніцтва не мае выразна прадуманай праграмы рэформаў, а ўяўленні аб шляхах пераўтварэння эканомікі не выходзілі за рамкі вяртання да рэформаў 1960-х гадоў  (руск.). Як і пры Ю. Андропаве, у пачатковы перыяд меркавалася вырашаць многія праблемы адміністрацыйным шляхам.

Гэтак, 7 мая 1985 г. была прынята пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР?! № 410 «Аб мерах па пераадоленні п'янства і алкагалізму, выкараненні самагонаварэння» і пачатат.зв. антыалкагольная кампанія. Меры, прынятыя для выкаранення п'янства апынуліся груба-прамалінейнымі, неэфектыўнымі і мелі вельмі шкодныя наступствы. Былі высечаныя вінаграднікі, разбураныя вінаробныя прадпрыемствы, ля крамаў са спіртным выстройваліся вялізныя чэргі.

XXVII з'езд КПСС  (руск.) (26 лютага6 сакавіка 1986 г.) прыняў «Асноўныя напрамкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР на 1986–1990 гады і на перспектыву да 2000». Асноўная стаўка рабілася на планамернае і ўсебаковае ўдасканаленне сацыялізму на аснове паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Згодна новай канцэпцыі пад паскарэннем меліся на ўвазе высокія тэмпы росту — пераадоленне тэндэнцыі да зніжэння і пераход да нарошчвання тэмпаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, новая якасць росту за кошт павышэння вытворчасці працы, інтэнсіўнага развіцця, паварот дзяржавы да запатрабаванняў людзей. «Высоўваемая партыяй задача паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны патрабуе глыбокіх зрухаў у рашаючай сферы чалавечай дзейнасці — эканоміцы. Неабходна ажыццявіць круты паварот да інтэнсіфікацыі вытворчасці, пераарыентаваць кожнае прадпрыемства, кожную галіну на поўнае і першачарговае выкарыстанне якасных фактараў эканамічнага росту»[8]. Прадугледжвалася да 2000 г. забяспечыць удваенне вытворчага патэнцыялу краіны пры яго карэнным якасным абнаўленні.

Паскарэнне было разлічана на энтузіязм працоўных у прывядзенні ў дзеянне схаваных рэзерваў росту. Галоўны з іх заключаўся ў поўнай загрузцы магутнасцей вытворчага патэнцыялу, паўсюдным пераводзе яго на шматзменную форму працы. У БССР, як у цжлым па краіне, каэфіцыент зменнасці работы абсталявання не мяняўся гадамі. Калі ў 1980 г. ён складаў 1,49, то ў 1986 г. — 1,53. Для поўнай эксплуатацыі станочнага парку кіруючыя структуры рэспублікі паставілі задачу ў 1987 г. перавесці першую змену працы не больш 55% персаналу, другую — 30–40 і ў трэцюю — 9%, у той час як у 1986 г. зменнасць складала адпаведна 69, 26 і 5%.

12 лютага 1987 г. прынятая пастанова ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР?! і УЦСПС?! № 194 «Аб пераходзе аб'яднанняў, прадпрыемстваў і аргнізацый прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі на шматзменны рэжым работы з мэтай павышэння эфектыўнасці вытворчасці» вызначыла комплекс мер, звязаных з пераходам прадпрыемстваў прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, аграпрамысловага комплексу на шматзменны рэжым працы[9]. Прызнавалася неабходным на працягу двух гадоў ажыццявіць перавод абсталявання на двухзменны рэжым работы, унікальнага і дарагога — на трохзменны, а там, дзе неабходна, — прымяняць і чатырохзменны. За работу ў такім рэжыме прадугледжваліся даплаты ў вячэрнюю змену на 20, начную — 40%[10]. Аднак на практыцы шматзменны рэжым нярэдка не садзейнічаў павышэнню колькасці і якасці выпускаемай прадукцыі.

Палітычнае кіраўніцтва краіны важным рэзервам паскарэння лічыла мабілізацыю рацыяналізатараў і вынаходнікаў на павышэнне механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, і ў першую чаргу сваіх рабоых месцаў. У 1986 г. у БССР налічвалася каля 570 тыс. рабочых-наватараў. Дзякуючы іх творчай дзейнасці было сэканомлена 252 млн. р. Пры гэтым амаль трэцяя частка ўсіх распрацовак , у т.л. укаранённых, былі зроблены комплекснымі брыгадамі рацыяналізатараў і вынаходнікаў, якія аб'ядноўвалі дзейнасць інжынерна-тэхнічных работнікаў, перадавых рабочых-наватараў. На Пінскім прадзільна-ткацкім камбінаце =, напрыклад, дзейнічалі 56 такіх фарміраванняў, 5 грамадскіх канструктарскіх бюро. Тым не менш, у развіцці тэхнічнай творчасці меўся шэраг істотных недахопаў. Кожная шостая рацыяналізатарская прапанова не знаходзіла прымянення. Больш паловы вынаходстваў праходзілі ўкараненне ў тэрмін ад 3 да 10 гадоў. На павышэнне эфектыўнасці рацыяналізацыі і вынаходніцтва накіроўвалася пастанова № 157 ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР?!, УЦСПС?! і ЦК УЛКСМ «Аб мерах па далейшаму развіцці самадзейнай тэхнічнай творчасці» прынятая 5 лютага 1987 г.[11]

Цэнтральным звяном палітыкі паскарэння з'яўлялася павышэнне якасці прадукцыі — слабага месца савецкай эканомікі, крыніцы многіх цяжкасцей і праблем. Адступленні ад тэхналогіі, канструктарскія недапрацоўкі прыводзілі нярэдка да выпуску бракаванай прадукцыі. У 1985 г. прамыя страты прамысловасці БССР па гэтай прычыне склалі 45,9 млн. р. У выніку прыемаемых мер у наступным годзек яны скараціліся да 36 млн. Тым не менш і гэта было раўназначна таму, што прадпрыемства ў складзе больш за 1,5 тыс. рабочых на працягу года працавала ўхаластую[12].

Для падняцця якасці прадукцыі было вырашана перайсці на выкарыстанне ваенна-адміністрацыйнага вопыту — увядзення дзяржпрыёмкі, якая існавала ў ваеннай прамысловасці. Яе прадукцыю прымалі афіцэры, якія неслі службу ў Міністэрстве абароны. Атрымліваючы ў ваенным ведамстве заработак, яны з'яўляліся незалежнымі ад адміністрацыі прамысловых прадпрыемстваў і таму строга сачылі за якасцю ваеннай амуніцыі, зброі і абсталявання. Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб мерах па карэннаму павышэнні якасці прадукцыі» ад 12 мая 1986 г., для ажыццяўлення прыёмкі вырабленых вырабаў і кантролю за дзейнасцю аб'яднанняў і прадпрыемстваў па пытаннях якасці ствараўся спецыяльны орган ведамаснага кантролю — дзяржаўная прыёмка. Гэты орган падпарадкаваны Дзяржаўнаму камітэту СССР па стандартах. Былі вызначаны адпаведныя меры аплаты працы работнікаў гэтай службы ў залежнасці ад асабістага ўкладу ў агульныя вынікі работы калектыву па павышэнні якасці выпускаемай прадукцыі[13].

Чарнобыльская катастрофа[правіць | правіць зыходнік]

Працэс дэмакратызацыі[правіць | правіць зыходнік]

Палітыка галоснасці[правіць | правіць зыходнік]

Нефармальна-дэмакратычны рух[правіць | правіць зыходнік]

Хваля палітычнай рэабілітацыі[правіць | правіць зыходнік]

Распад СССР[правіць | правіць зыходнік]

Спробы рэфармавання. Путч ДКНС[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пихоя, Р. Г. Советский Союз: история власти, 1945–1991 / Р. Г. Пихоя; Российская академия государственной службы при Президенте Российской Федерации, Кафедра истории российской государственности и общественно-философской мысли. — М.: Изд-во РАГС, 1998. — 734, [1] с. — С. 404—406. — ISBN 5-7729-0025-0.
  2. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / АН Беларусі, Ін-т гісторыі. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш.; Рэдкал.: М. П. Касцюк [і інш.]. — Мн. : Беларусь, 1995. — 560 с.: іл. — С. 420. — ISBN 5-338-01061-5.
  3. Саракавік, І. А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / І. А. Саракавік. — Мн.: Современная школа, 2006. — 454, [1] с. — С. 367, 368. — ISBN 985-6751-28-4
  4. Горбачев, М. С. Жизнь и реформы: В 2 кн. Кн. 1. — М.: Новости, 1995. — 597 с., 16 л. ил. — С. 334. — ISBN 5-7020-0953-3.
  5. Народное хозяйство СССР за 70 лет: Юбилейный статистический ежегодник / Государственный комитет СССР по статистике. — М.: Финансы и статистика, 1987. — 765, [1] с. — С. 49.
  6. Правда. — 1985. — № . — 24 апреля. — С.
  7. Правда. — 1986. — № . — 4 марта. — С.
  8. Материалы XXVII съезда Коммунистической партии Советского Союза. — Мн.: Беларусь, 1986. — 430, [1] с. — С. 141.
  9. Справочник партийного работника. Вып. 28. — М.: Политиздат, 1988. — 703, [1] с. — С. 303 — 312.
  10. Справочник партийного работника. Вып. 28... — С. 310.
  11. Сборник постановлений ВЦСПС. 1987: июль — сентябрь. — М.: Профиздат, 1987. — 168 с. — С. 89 — 99.
  12. Новицкий, В. И. Человеческий фактор: пути активизации: материалах Белорусской ССР / В. И. Новицкий; АН Белорусской ССР, Ин-т истории; Под ред. И. Е. Марченко. — Мн.: Наука и техника, 1987. — 227, [2] с. — С. 35, 36.
  13. Решения партии и правительства по хозяйственным вопросам: [Сборник документов]. Т. 16, ч. 2: Февраль–декабрь 1986 г. — М.: Политиздат, 1988. — 558, [1] с. — С. 275 — 279. — ISBN 5-250-00097-5.