Удзельнік:Maksim L./Чарнавікі/Жалезны купал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Жалезны купал» (іўр.: כיפת ברזל — кіпат барзель, англ.: Iron Dome) — ізраільская тактычная сістэма СРА для абароны ад некіруемых тактычных ракет на адлегласцях ад 4 да 70 км. Распрацоўваецца ізраільскай кампаніяй Rafael Advanced Defense Systems. Да сярэдзіны 2009 года заяўлялася пра ўзяцце сістэмы на ўзбраенне ў тым жа годзе, затым тэрмін узяцця на ўзбраенне быў спланаваны на 2011 год, але, з-за абстрэлаў ізраільскай тэрыторыі ракетамі «Касам» і «Град», перанесены на 2010 год. Кожная батарэя можа абараняць тэрыторыю плошчай 150 км².[1] Гл. таксама: Шарвіт Ксамім, Хома.

Пускавая ўстаноўка батарэі «Жалезнага купала». Ваколіцы Ашкелона, сакавік 2011 года.

Выпрабаванні[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2007 года боегалоўка ракеты-перахватчыка паспяхова знішчыла ракету «Касам» і 122-мм рэактыўны снарад сістэмы «Град». У 2009 годзе, 25 сакавіка сістэма паспяхова прайшла кантрольныя выпрабаванні, верагодным першым месцам базіравання называліся ваколіцы Сдэрота[2], а ў чэрвені Арміяй абароны Ізраіля ў структуры СРА сфарміраваны дывізіён для асваення, а затым эксплуатацыі сістэмы «Жалезны купал». Планавалася, першачаргова разгарнуць сістэму ўздоўж меж Сектара Газа, а затым на ліванскай граніцы.[3]

Склад батарэі[правіць | правіць зыходнік]

Антэна РЛС батарэі.
Цэнтр кіравання агнём батарэі.
  • Шматцэ́левая радыёлакацыйная станцыя (РЛС) EL/M-2084 кампаніі Elta Systems[4];
  • Цэнтр кіравання агнём;
  • 3 (тры) пускавыя ўстаноўкі.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Шматцэ́левая радыёлакацыйная станцыя (РЛС)

  • Прызначэнне — дакладная ідэнтыфікацыя і вызначэнне траекторыі палёту цэлі.

Цэнтр кіравання агнём

  • Час ад выяўлення цэлі да запуску ракеты-перахватчыка — некалькі секунд[5]

Пускавая ўстаноўка

  • 20 ракет-перахватчыкаў Tamir

Ракета Tamir (іўр.: טיל מיירט — Til Meyaret)[6][7]

  • Даўжыня — 3 м
  • Дыяметр — 160 мм
  • Вага — 90 кг
  • Боегалоўка з некантактным узрывальнікам
  • Сістэма навядзення — аптычная

Баявы ўжытак[правіць | правіць зыходнік]

Дзве першыя батарэі разгорнуты ў сакавіку—красавіку 2011 года пад Ашкелонам і Беэр-Шэвай. У час абстрэлаў ізраільскай тэрыторыі з Сектара Газа ў красавіку 2011 года двума батарэямі знішчана 8 ракет «Град» з 8 выпушчаных на гарады, якія знаходзіліся пад абаронай «Жалезнага купала».[8][9]

На працягу жніўня 2011 года ізраільскую тэрыторыю перыядычна абстрэльвалі з Сектара Газа, агулам за 82 абстрэла тэрарысты выпусцілі 144 ракеты, у т.л. да 7 ракет за раз, у выніку 1 чалавек загінуў, 24 — паранены. Не меней за 20 ракет збіта сістэмай «Жалезны купал».[10][11] У верасні 2011 года пад Ашдодам разгорнута трэцяя батарэя.[12] Агулам за 2011 год адбылася 229 абстрэлаў, 386 ракет, у выніку 3 чалавекі загінула, 38 — параненых, 34 ракеты збіты сістэмай «Жалезны купал».[13]

У 2012 годзе, да 12 сакавіка тэрарыстамі было здзейснена 85 абстрэлаў, 185 ракет, у выніку 5 чалавек паранена. 61 ракета збіта сістэмай «Жалезны купал».[13]. Паводле ацэнкі ВПС ААІ, на 12 сакавіка «сістэма СПА „Жалезны купал“ за трое з лішнім сутак ракетных абстрэлаў перахапіла 85 % ракет, якія маглі трапіць па населенных пунктах»[14]. Агулам, за год работы, сістэма перахапіла 93 ракеты.[15]

У час аперацыі «Воблачны стоўп» у лістападзе 2012 года сістэмай перахоплена 421 ракета, выпушчаная па ізраільскай тэрыторыі з Сектара Газа[16].

Эфектыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

На ўзбраенні[правіць | правіць зыходнік]

Экспарт[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. IAF deploys third Iron Dome battery outside As… JPost
  2. NEWSru.co.il — новости Израиля :: Состоялись успешные испытания системы ПРО «Железный купол», 26.03.2009
  3. «Железный купол» успешно прошел испытания (15 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  4. IHS Jane's Defense & Security Intelligence & Analysis (18 сакавіка 2008).
  5. Брашура кампаніі Rafael пра "Жалезны купал" (англ.). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2012.
  6. Ben-David, Alon (18 March 2008). "Iron Dome advances to meet Qassam threat". Jane's. Праверана 18 November 2012.« the Iron Dome's interceptor, dubbed Tamir, is 3 m long, weighs 90 kg and has a 160 mm diameter… with a highly sophisticated proximity warhead, …»
  7. Iron Dome defense system against short range artillery rockets technical data sheet specifications — Army Recognition — Army Recognition
  8. Статистика ракетных обстрелов Израиля с территории сектора Газы, 7 апреля 2011 г.
  9. Террористы выпустили ракету «град» в сторону Ашкелона, 10 апреля 2011 г.
  10. Палестинские террористы выпустили ракету «касам» по Западному Негеву // Статистика ракетных обстрелов Израиля с территории сектора Газы, 26 августа 2011 г.
  11. Ракетные обстрелы из Газы: тяжелый август 2011-го. Статистика, 1 сентября 2011 г.
  12. Lenta.ru: Оружие: В Израиле появился третий «Железный купол»
  13. а б Война на юге продолжается, несмотря на призывы к перемирию, 12 марта 2012 г.
  14. Три ракеты «град» выпущены по Ашкелону, 12.03.12 20:25
  15. Yael Livnat One year ago today, Iron Dome intercepts first ever rocket, 05/04/2012 idf.il
  16. Pillar of Defense Ends in Ceasefire (англ.). Israeli Air Force (21 лістапада 2012). Праверана 23 лістапада 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]