Удзельнік:ZlyiLev/Мезенцев Ігар Аляксандравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Школа маладога журналіста (ШМЖ) — трэнінгавая праграма грамадскага аб’яднання «Цэнтр „Трэці сектар“» у Гродна. Праграма была заснавана ў 1997 годзе, калі рэалізоўвалася грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр „Трэці сектар“» сумесна з Маладзёжным прэс-клубам і рэдакцыяй газеты «Пагоня».

Прадугледжвае падрыхтоўку штатных і пазаштатных карэспандэнтаў для СМІ, выданняў грамадскіх аб’яднанняў Гродзеншчыны, а таксама павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі. Існуе ў выглядзе штогадовых 7-мі месячных праектаў. Курсанты (моладзь ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў) праходзяць 5-ці месячны тэарэтычны курс «Асновы журналістыкі», двухмесячную стажыроўку ў рэдакцыях гродзенскіх СМІ, выдаюць свае навучальныя газеты.

З 1997 года навучанне ў «Школе маладога журналіста» прайшло больш за 200 навучэнцаў. Выпускнікі «Школы» працавалі ў рэдакцыях газет «Пагоня», «Биржа информации», «Głos z-nad Niemna», «Белорусский рынок», інфармацыйным агенцтве БелаПАН, выданнях грамадскіх аб’яднанняў, навучаюцца на факультэтах журналістыкі ў Беларусі, Польшчы і Літве.

У 2007 годзе ў праграму «ШМЖ — 10» упершыню былі ўключаны элементы радыё- і інтэрнэт-журналістыкі. Удзельнікі атрымалі магчымасць рабіць свае матэрыялы для інтэрнэт-газеты і радыё «Твой стыль». У маі 2007 года сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у Гродна быў праведзены I Фестываль маладзёжнай журналістыкі «Твой стыль». Фестываль быў прымеркаваны да 10-годдзя Школы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе]] [[Катэгорыя:Гродна]]