БелаПАН

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
БелаПАН
Тып інфармацыйнае агенцтва
Заснаванне 1991
Заснавальнікі Алесь Ліпай, Віталь Цыганкоў
Размяшчэнне Мінск, Беларусь
Сайт by.belapan.com

Беларускае прыватнае агенцтва навін (БелаПАН) — беларускае інфармацыйнае агенцтва, з’яўляецца крыніцай палітычнай, эканамічнай, дзелавой, фінансавай і іншай інфармацыі з Беларусі, займае сур’ёзнае месца на рынку розных даследаванняў, маніторынгу, рэкламы і PR-паслуг. Від уласнасці — закрытае акцыянернае таварыства, акцыянеры — прыватныя асобы. БелаПАН выпускае навіны на беларускай, рускай і англійскай мовах у рэжыме рэальнага часу. Агенцтва мае разгалінаваную сетку карэспандэнтаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і ў суседніх краінах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створана 19 лістапада 1991 г. Алесем Ліпаем і Віталем Цыганковым. Спачатку ў БелаПАНе працавала 3 чалавекі, а навіны рассылаліся падпісчыкам уручную па факсе некалькі разоў у дзень. Сёння стужка навін агенцтва абнаўляецца кожныя некалькі хвілін, у дзень з’яўляецца каля ста паведамленняў.

Паведамленні БелаПАН публікуюць буйнейшыя выданні Беларусі, цытуюць многія сусветныя радыёстанцыі і тэлекампаніі. Сярод кліентаў таксама — дзяржаўныя і міжнародныя арганізацыі, дыпламатычныя прадстаўніцтвы, банкаўскія і фінансавыя інстытуты, прадпрыемствы і кампаніі.

У 2001 г. паўстаў праект «Выбары ў Беларусі»[1]. Улетку 2002 г. пачаўся выпуск інтэрнэт-газеты «Белорусские новости».

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН было генеральным спонсарам свята на Дзень Волі, якое прайшло 25 сакавіка 2018 года, калі адзначалася 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. У сярэдзіне ліпеня Дэпартамент фінансавых расследаванняў завёў крымінальную справу на Алеся Ліпая. Яго абвінавацілі ў нясплаце падаткаў на суму 173 тысячы рублёў[2].

7 жніўня 2018 г. супрацоўнікаў Следчага камітэта і МУС Беларусі правялі ператрус у рэдакцыі кампаніі ў сувязі з распачатай крымінальнай справай на падставе ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі («несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды»). Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужыла «паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелТА» аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго замоўцаў».

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У структуры інфармацыйнай кампаніі БелаПАН дзейнічаюць:

  • інфармацыйнае агенцтва;
  • рэдакцыя мультымедыйных навін;
  • аналітычная служба;
  • рэкламнае агенцтва;
  • служба маніторынгу;
  • рэдакцыя інтэрнэт-газеты «Белорусские новости»[3]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН — адзіны беларускі ўдзельнік міжнароднага праекта «CEE-BusinessLine» — «Стужкі эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы».

У 2004 годзе БелаПАН быў уганараваны прэміяй імя Дзмітрыя Завадскага — «За мужнасць і прафесіяналізм», як «пацвярджэнне бездакорнай рэпутацыі БелаПАН і прызнанне высокага прафесіяналізму журналістаў». У 2005 годзе інфармацыйная кампанія БелаПАН была названа лаўрэатам прэміі імя Герда Буцэрыуса «Маладая прэса Усходняй Еўропы». У 2006 годзе БелаПАН і інтэрнэт-газета «Белорусские новости» атрымалі «Прэмію Рунэта» — у намінацыі «Рунэт за межамі Ru». Цырымонія ўзнагароджання адбылася 29 лістапада ў Маскве.

Адрас[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральны офіс інфармацыйнай кампаніі БелаПАН знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Акадэмічнай, 17 (офіс 3).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]