Удзельнік:ZlyiLev/Спірыдон Іванавіч Пуцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спірыдон Іванавіч Пуцін

Спірыдон Іванавіч Пуцін (19 снежня 1879, Памінава — 8 сакавіка 1965, Ільінскае) — дзед Уладзіміра Пуціна, кухар Уладзіміра Леніна і Сталіна.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Сын сяляніна вёскі Памінава Цьвярской губерні Івана Пятровіча Пуціна і яго жонкі Праскоўі (Параскевы) Мацвееўны. Належаў да дзявятага пакалення рода Пуціных — пра-пра-пра-пра-пра-праўнук Якіма Мікіціча (памёр да 1677), першага вядомага Пуціна.

Аднак некаторыя даследчыкі прытрымліваюцца думкі, што Спірыдон Іванавіч мог быць пазашлюбным сынам дваранскага рода Пуцяціных. Іншыя заходзяць яшчэ далей, сцвярджаючы нават, што ён быў унукам або сынам міністра народнай асветы адмірала графа Я. В. Пуцяціна.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Прафесію асвойваў з 15 гадоў у Санкт-Пецярбургу, 5 гадоў навучаўся ў піцерскіх рэстаранах, пэўны час жыў у Вільні.

Да рэвалюцыі жыў з сям’ёй у Санкт-Пецярбургу на вул. Гарохавай, затым вярнуўся ў в. Памінава, затым пераехаў у падмаскоўныя Горкі, дзе працаваў да канца 1930-х гг. у партыйным санаторыі, яму давяралі гатаваць для ленінскай сям’і (Н. К. Крупскай, Марыі Ільінічне і Дзмітрыю Ільічу).

З 1940 года працаваў у пансіянаце Маскоўскага гаркама партыі «Ільічоўскі» (сяло Ільінскае), у пансіянаце даводзілася абслугоўваць міністра культуры Фурцаву, першых сакратароў Маскоўскага гаркама партыі Грышына і Капітонава, генеральнага сакратара М. С. Хрушчова і яго маці, падчас вайны працаваў у Агарова на дачы старшыні Саўінфармбюро Шчарбакова, з канца 1950-х гг. на пенсіі.

Апошнія гады жыцця працаваў старэйшым кухарам у санаторыі «Ільлічоўскі».

Памёр у 1965 годзе ў вёсцы Ільінскае Краснагорскага раёна Маскоўскай вобласці і быў пахаваны на мясцовых могілках.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з аднавяскоўкай — Вольгай Іванаўнай Чурсанавай (нар. у чэрвені 1886 у в. Памінава). Шасцёра дзяцей:

  1. Міхаіл Спірыдонавіч (нар. у ліпені 1907 года ў Санкт-Пецярбургу). Удзельнік Другой сусветнай Вайны, загінуў (як мяркуецца, ва ўдарнай арміі пад Вялікімі Лукамі ў снежні 1941 года). Да вайны жыў з сям’ёй у г. Сталінагорску (цяпер Новамаскоўск). Жонка Таццяна Дзмітрыеўна, сын Яўген.
  2. Уладзімір Спірыдонавіч (люты 1911—1999, Санкт-Пецярбург), пахаваны на Серафімаўскіх могілках. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Бацька прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Жонка — Марыя Іванаўна Шаломава (дачка Івана Іванавіча і Лізаветы Іванаўны Шаломавых) — нар. у вёсцы Зарэчча Тургінаўскага раёна Цвярской вобласці, памерла ў 1999 годзе ў Санкт-Пецярбургу (пахавана з мужам).
  3. Аляксей Спірыдонавіч (нар. 1913 — ?, Санкт-Пецярбург). Удзельнік Другой сусветнай вайны. Да вайны з в. Памінава пераехаў да брата Міхаіла ў г. Сталінагорск, працаваў на шахце. Прапаў без вестак у час вайны.
  4. Ганна Спірыдонаўна (1915—1995, Санкт-Пецярбург). Першы муж Пётр Шаломаў — прапаў без вестак у першы год вайны, сын Генадзь Пятровіч Шаломаў (нар. 1938). Падчас вайны з сынам апынулася ў акупацыі і знаходзілася з ім у нацысцкім канцлагеры ў Прыбалтыцы, пасля вайны паўторна выйшла замуж і працавала ў Жукоўскім, у цяперашні час пражывае ў вёсцы Разлады Маскоўскай вобласці.
  5. Аляксандр Спірыдонавіч (сакавік 1920 г., Памінава). Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1939 годзе паступіў у Пляханаўскі інстытут, з 1-га курса прызваны ў армію і служыў у Манголіі, у 1942 годзе накіраваны на Заходні фронт, скончыў вайну ў званні лейтэнанта, скончыў Ваенную аўтамабільную акадэмію ім. Кагановіча, праходзіў службу ў горадзе Каўрове, затым выкладаў у Разанскім ваенным аўтамабільным вучылішчы, у цяперашні час у адстаўцы.
  6. Людміла Спірыдонаўна (нар. 1926, Падмаскоўе).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

{{Вонкавыя спасылкі}} {{DEFAULTSORT:Пуцін Спірыдон Іванавіч}} [[Катэгорыя:Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін]] [[Катэгорыя:Кухары Расіі]]