Надзея Канстанцінаўна Крупская

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Надзея Крупская)
Перайсці да: рух, знайсці
Надзея Канстанцінаўна Крупская
KrupskayaPhoto.png
Дата нараджэння:

26 лютага 1869(1869-02-26)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя[4]

Дата смерці:

27 лютага 1939(1939-02-27)[4][1][3] (70 гадоў)

Месца смерці:

Масква, РСФСР, СССР[4]

Пахаванне:

Некропаль каля Крамлёўскай сцяны[d]

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1937-1954).svg РСФСР
Flag of the Soviet Union (1936-1955).svg СССР

Адукацыя:

Бястужаўскія курсы[d]

Партыя:

Камуністычная партыя Савецкага Саюза

Род дзейнасці:

бібліятэкар, пісьменніца, настаўніца

Бацька:

Канстанцін Крупскі[d]

Муж:

Уладзімір Ільіч Ленін

Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Аўтограф

Аўтограф

Commons-logo.svg Надзея Канстанцінаўна Крупская на Вікісховішчы

Надзея Канстанцінаўна Крупская (Ульянава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадская дзеячка, педагог. Жонка У. Леніна. Ганаровы член АН СССР (1931). Доктар педагагічных навук (1936).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу ў незаможнай шляхецкай сям'і беларускага паходжання, якая выехала з Валынскай губерні. Яе бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (1838—1883) належаў да арганізацыі Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы, маці — Лізавета Васільеўна Цістрава (1843—1915), гувернантка. Дзед па бацьку Ігнат Крупскі быў прадстаўніком мясцовага дваранства ў Слуцку, у сувязі з чым трапіў у якасці аднаго з герояў у паэму «Файнбергада» слуцкага паэта Р. Скурата[5].

Скончыла гімназію (1887), вучылася на вышэйшых Бястужаўскіх жаночых курсах. У 1891-1896 г. настаўнічала ў Пецярбургу, адначасова (з 1890) займалася рэвалюцыйнай дзейнасцю. Была арыштаваная ў 1896 г., з 1898 член Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў ссылкі ў сяло Шушанскае Уфімскай губерні (цяпер Краснаярскі край), дзе адбываў ссылку і У. Ульянаў (Ленін). Там яна з ім прымае хрысціянскі шлюб у Рускай Праваслаўнай Царквы. У 1900-1901 адбывала ссылку г. Уфа. З 1901 г. суправаджала У. Леніна ў эміграцыі, падтрымлівала яго ў якасці сакратара і прэс-сакратара. Дапамагала У. Леніну ў выданні газет «Искра» і «Вперёд» (1901-1905), «Пролетарий» і «Социал-демократ» (1907-1911). 3 красавіка 1917 зноў у Расіі. Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Пасля 1917 г. працавала ў савецкай сістэме адукацыі. Член калегіі Наркамасветы, з лістапада 1920 старшыня Галоўпалітасветы пры Наркамасветы РСФСР, з 1929 намеснік народнага камісара асветы РСФСР. 3 1924 член ЦКК, з 1927 член ЦК ВКП(б).

Распрацоўвала прынцыпы савецкай сістэмы народнай асветы, метадалагічных і метадычных асноў навучання і выхавання. Аўтар прац па педагогіцы і ўспамінаў пра У. Леніна.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 (unspecified title)
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Крупская Надежда Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  5. Прогулка по Слуцку, или по следам Файнберга (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БелЭн у 18 т. Т. 8. — Мн., 1999. С. 487.