Украіна і Еўрапейскі Саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Украіна і Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз і Украіна
Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз
Украіна
Украіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг, які выкарыстоўвалі актывісты на Еўрамайдане.

Украіна — удзельнік праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" (з 2009 года). У 2014 годзе Украіна і Еўрасаюз падпісалі Пагадненне аб асацыяцыі, якое замяніла ранейшае Пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Еўрапейскімі супольнасцямі і Украінай. З сакавіка 2022 года Украіна з'яўляецца магчымым кандыдатам на сяброўства ў ЕС. 23 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі савет надаў Украіне статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз.[1] 14 снежня 2023 года Рада Еўрасаюза вырашыла пачаць перамовы аб далучэнні Украіны да Еўрасаюза.[2]

Пагадненне аб асацыяцыі было ініцыяванае ў 2012 годзе, але ўкраінскі ўрад спыніў падрыхтоўку да яго падпісання 21 лістапада 2013 года падчас прэзідэнцтва прарасійскага палітыка Віктара Януковіча. У якасці тагачаснага кіраўніка дзяржавы браў удзел у саміце ЕС у Вільні 28-29 лістапада 2013 г., дзе планавалася падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі, але не было. Рашэнне аб адмове ад падпісання пагаднення стала прычынай пачатку Еўрамайдана і ў выніку прывяло да зрушэння Януковіча і ўрада Мікалая Азарава пасля Рэвалюцыі Вартасці ў лютым 2014 года. 21 лютага 2019 года ўнесены змены ў Канстытуцыю Украіны, нормы аб стратэгічным курсе Украіны на членства ў Еўрапейскім Саюзе і НАТА замацаваны ў прэамбуле Асноўнага закона, трох артыкулах і пераходных палажэннях.[3][4] З таго часу Украіна імкнецца да поўнай інтэграцыі і далучэння да Еўрапейскага Саюза, што замацавана ў Канстытуцыі Украіны ад 21 лютага 2019 года.[5]

Палітычную частку Пагаднення аб асацыяцыі падпісаў 21 сакавіка 2014 года прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк. Эканамічную частку Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Саюзам 27 чэрвеня 2014 года падпісаў пяты прэзідэнт Пётр Парашэнка.

1 студзеня 2016 года Украіна далучылася да ПВЗСТ з ЕС. Украінскім грамадзянам з 11 чэрвеня 2017 года прадастаўлены бязвізавы рэжым для ўезду ў краіны Шэнгенскай зоны на тэрмін да 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду. Пагадненне аб асацыяцыі афіцыйна набыло моц 1 верасня 2017 года.[6] 12 кастрычніка 2021 года Украіна заключыла авіяцыйны бязвіз з ЕС.[7] 16 сакавіка 2022 года Украіна далучылася да сінхроннай сеткі кантынентальнай Еўропы, а менавіта ENTSO-E.[8]

Праз поўнамаштабнае расійскае ўварванне ў Украіны, 28 лютага 2022 года Украіна падала заяўку на ўступленне ў ЕС за прыскоранай працэдурай[9] і падтрымка ўступлення ў ЕС павялічылася да рэкордных 91%.[10] У першыя дні шырокамаштабнай расійска-ўкраінскай вайны адбыўся рост з 68% да 86%, далей рост доўжыўся і станам на кінець сакавіка складае 91% – абсалютны рэкорд за ўсе гады даследаванняў.[11]

14 снежня 2023 года Рада Еўрасаюза вырашыла пачаць перамовы аб далучэнні Украіны да Еўрасаюза[12].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ukraine has officially received the status of a candidate for EU membership (укр.). www.eurointegration.com.ua. Праверана 23 чэрвеня 2022.
  2. ЛІДЕРИ ЄС ПІДТРИМАЛИ ВІДКРИТТЯ ПЕРЕГОВОРІВ З УКРАЇНОЮ І МОЛДОВОЮ (укр.). Європейська правда. Праверана 14 снежня 2023.
  3. 20 лютого 2019 року в «Голосі України» офіційно оприлюднено Закон про зміни до Конституції щодо членства України в ЄС та НАТО (Про внесення змін до Конституції України (щодо стратегічного курсу держави на набуття повноправного членства України в Європейському Союзі та в Організації Північноатлантичного договору): Закон України від 7 лютого 2019 року № 2680-19, URL : https://zakon.rada.gov.ua/rada/show/2680-19#Text Архівавана 31 березня 2022.)
  4. Закон про зміни до Конституції щодо курсу на вступ в ЄС і НАТО набув чинності | Євроінтеграційний портал (укр.)(недаступная спасылка). eu-ua.org. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2020. Праверана 23 сакавіка 2021.
  5. Архівована копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2020. Праверана 14 лютого 2021.
  6. European Commission - EU-Ukraine Association Agreement fully enters into force. europa.eu. Архівавана з першакрыніцы 14 жовтня 2019. Праверана 14 лютого 2021. (Press release)
  7. Україна та ЄС підписали угоду про «відкрите небо» (укр.). Слово і Діло. Праверана 10 красавіка 2022.
  8. Україна стала частиною енергетичної системи Євросоюзу (укр.). Економічна правда. Праверана 10 красавіка 2022.
  9. Зеленський підписав заявку на членство України в ЄС – Рада (укр.). Радіо Свобода. Архівавана з першакрыніцы 21 березня 2022. Праверана 21 сакавіка 2022.
  10. Reuters (2022-04-05). "Record number of Ukrainians support joining EU, backing for NATO membership falls - poll". Reuters [англійская]. Праверана 2022-04-06.
  11. Support for EU accession hits record high at 91% in Ukraine, while that for joining NATO slides - poll (англ.). www.ukrinform.net. Праверана 6 красавіка 2022.
  12. ЛІДЕРИ ЄС ПІДТРИМАЛИ ВІДКРИТТЯ ПЕРЕГОВОРІВ З УКРАЇНОЮ І МОЛДОВОЮ (укр.). Європейська правда. Праверана 14 снежня 2023.