Украінскі правапіс 1928 года

Украінскі правапіс 1928 года, таксама вядомы як Харкаўскі правапіс (Правапіс Галаскевіча, скрыпныкоўка) — правапіс украінскай мовы, прыняты ў 1927 годзе на Усеукраінскай правапіснай канферэнцыі, якая праходзіла ў Харкаве — тагачаснай сталіцы УССР. Гэты правапіс 6 верасня 1928 года зацвердзіў Народны камісар па адукацыі, Мікалай Скрыпнік, на падставе чаго правапіс часам завуць скрыпнікоўкай. 31 сакавіка 1929 года гэты правапіс быў зацверджаны і Навуковым таварыствам імя Тараса Шаўчэнкі ў Львове, які на той час быў пад уладай Польшчы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1926 годзе праект «Украінскага правапісу» быў апублікаваны для абмеркавання. Сярод удзельнікаў Усеукраінскай правапіснай канферэнцыі, якая адбылася ў Харкаве, былі службоўцы з Народнага камісарыяту па адукацыі, 5 акадэмікаў, 28 унівэрсітэцкіх прафесараў па лінгвістыцы і філалогіі, 8 настаўнікаў, 7 журналістаў і 8 пісьменнікаў. Прымалі ўдзел і тры прадстаўнікі ад Заходняй Украіны: Кірыла Студзінскі, Іларыён Свянціцкі, Васіль Сімовіч.
Харкаўскі правапіс і класічны правапіс беларускай мовы
[правіць | правіць зыходнік]Харкаўскі правапіс мае шмат агульнага з класічным правапісам беларускай мовы.
- Напрыклад:
- Агульны прынцып перадачы запазычанняў з грэчаскай мовы. Перадача грэчаскай літары θ заўсёды праз «т», а не праз «ф».
- Напісанне замежных геаграфічных назваў як мага бліжэй да арыгіналу, перадача гуку «g» праз «ґ», а не праз «г».
Афіцыйны правапіс беларускай мовы | Тарашкевіца | Афіцыйны правапіс украінскай мовы | Харкаўскі правапіс украінскай мовы |
---|---|---|---|
Эфір | Этэр | Ефір, етер | Етер |
Эфіопія | Этыёпія | Ефіопія, Етіопія | Етіопія |
Кафедра | Катэдра | Кафедра, катедра | Катедра |
Класічны | Клясычны | Класичний | Клясичний |
Блок | Блёк | Блок | Бльок |
Лагуна | Лягуна або ляґуна | Лагуна | Ляґуна |
Агрэст | Агрэст або аґрэст | Аґрус | Аґрус і аґрест |
Незалежнасці | Незалежнасьці | Незалежности, незалежності | Незалежности |
Для даведкі: украінскія літары «и» і «е» прамаўляюцца, адпаведна, як беларускія «ы» і «э».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Украінскі правапіс 1904 года
- Украінскі правапіс 1933 года
- Украінскі правапіс 1993 года
- Украінскі правапіс 2019 года
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Кошелівець. Харківський правопис Архівавана 5 кастрычніка 2008. Вікікнігі (укр.)