Укрінфарм
УкрІнфарм | |
---|---|
Тып | Дзяржаўнае прапрыемства |
Заснаванне | 16 сакавіка 1918 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кіеў, вул. Хмяльніцкага , д. 8/16 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Аляксандр Харчанка |
Галіна | СМІ |
Прадукцыя | Навіны |
Дэвіз | Навіны Украіны і свету |
Матчына кампанія | Кабінет міністраў Украіны |
Сайт | www.ukrinform.ua |
«УкрІнфарм» (укр.: Укрінформ) — украінскае нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў 1918 годзе. Мае сетку карэспандэнцкіх пунктаў ва ўсіх абласцях Украіны і 11 іншых краінах (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, ЗША, Кітай, Малдова, Германія, Польшча, Расія і Францыя). Штодня распаўсюджвае праз сеціва звыш 300 навін на 5 мовах (украінская, англійская, іспанская, нямецкая і расійская). Фотаслужба агенцтва валодае зборам звыш 500 тыс. здымкаў.
Паслугі
[правіць | правіць зыходнік]Агенцтва штодня выпускае стужку па 200 фотаздымкаў. 5 дзён на тыдзень распаўсюджвае стужку па 100 тэкставых паведамленняў за суткі і 5 старонак анонсаў падзей двойчы на дзень. 6 дзён на тыдзень рассылае па падпісцы зводкі па 40 паведамленняў. Штоаўторак выпускае веснік «Панарама плюс» (20 матэрыялаў). Штосераду ажыццяўляе рассылку раскладу перадачаў 25 тэлеканалаў Украіны і Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачало дзейнасць пад назвай Украінскае тэлеграфнае агенцтва (УкТА). Пры канцы 1918 г. стала называцца Бюро ўкраінскай прэсы (БУП). З красавіка 1921 г. Радыё-тэлеграфнае агенцтва Украіны (РаТАУ). З 1990 г. УкрІнфарм. У 1996—2000 гг. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Украіны (ДІнАУ).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- RSS-стужка навін Архівавана 24 чэрвеня 2014. (укр.)
- Дзелавая Украіна Архівавана 4 лютага 2014. (укр.)
- RSS-стужка гаспадарчых навін Архівавана 5 сакавіка 2016. (укр.)
- Фотаслужба Архівавана 20 красавіка 2017. (укр.)