Перайсці да зместу

Уладзімір Аляксеевіч Афанасьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксеевіч Афанасьеў
Дата нараджэння 5 ліпеня 1913(1913-07-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1998
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Уладзімір Аляксеевіч Афана́сьеў (нар. 5 ліпеня 1913, Пецярбург — 1998) — беларускі і таджыкскі архітэктар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкскай ССР (1964).

Нарадзіўся 5 ліпеня 1913 года ў Пецярбургу ў рускай дваранскай сям’і; яго бацька, Аляксей Дзмітрыевіч, генерал-лейтэнант царскай арміі, у 1917 годзе камандаваў рускім корпусам у Фінляндыі[1].

Скончыў у 1943 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай АМ.

Працаваў галоўным архітэктарам гарадоў Чарнаўцы (1944—1946), Ліепая (1949—1950), Іркуцка (1952—1954), кіраўніком архітэктурных майстэрняў праектных інстытутаў у Львове (1946—1948), Літпраекта ў Вільнюсе (1950—1952), Таджыкпраекта ў Душанбэ (1954—1966). Дацэнт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута (1948—1949). У 1966—1976[2] кіраўнік архітэктурнай майстэрні, у 1976—1983[3] галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект».

З 1994 года арганізатар і кіраўнік Беларускага Дваранскага сходу[4].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1944 года. Пражываў у Мінску[3].

115-кватэрны жылы дом па пр. Леніна (фасад звернуты да ракі)
Будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Літоўскай ССР па пр. Леніна, 56

Асноўныя работы ва Украіне і Літве: помнік савецкім воінам-вызваліцелям у Львове, будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Літоўскай ССР (1954), жылыя дамы па праспекце Леніна ў Вільнюсе[3].

Асноўныя работы ў Душанбэ: Дом радыё, будынак Саюза мастакоў[3], чатырохпавярховы жылы «дом на слупах» з убудаваным паверхам на рагу праспекта Леніна і вуліцы Камсамольскай (1955—1957), аэравакзал, 4-5-павярховыя жылыя дамы на плошчы Путоўскага (1958−1964)[1].

Жылы дом па вул. Янкі Купалы
Ансамбль 14-павярховых жылых дамоў на Партызанскім праспекце

Асноўныя работы ў Мінску: Рэспубліканскай канторы Будбанка (1975—1977)[2], 10-павярховы[3] жылы дом па вул. Я. Купалы (1970—1971)[2], ансамбль 14-павярховых жылых дамоў з установамі абслугоўвання[3] на Партызанскім праспекце (1975—1976)[2], будынкі Беларускага інстытута фізічнай культуры па праспекце Машэрава[2] (1985, кіраўнік аўтарскага калектыва[3]).

Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Таджыкскай ССР (1963). Першыя прэміі за помнік ахвярам фашызму ў Латвійскай ССР (1949) і за Дом урада ў Вільнюсе (1952) на рэспубліканскіх конкурсах.

Ад першага шлюбу меў сына Валянціна. У другім шлюбе з Наталляй, ад якой меў двух сыноў — Аляксея і Уладзіміра.

Зноскі

  1. 1 2 Маэстро Высоты. Часть I(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 4 5 Афанасьеў Уладзімір Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Афанасьев Владимир Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. ↑ Дворянский календарь: справочная родословная книга российского дворянства, Том 6