Уладзімір Антонавіч Кавальскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Антонавіч Кавальскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 21 снежня 1912(1912-12-21)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 снежня 1937(1937-12-29) (25 гадоў)
Месца смерці:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, паэт
Валодае мовамі: польская

Уладзімір Антонавіч Кавальскі (21.12 (па дакументах 21.10).1912, в. Варонеж, Сосніцкі павет, Чарнігаўская губерня, цяпер Карукаўскі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна — 29 снежня 1937, Мінск, НКВД) — паэт, драматург; пісаў на польскай мове.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З двухгадовага ўзросту выхоўваўся ў Кіеве. Пасля смерці бацькі (1925) працаваў на цукровым заводзе, у фасфарытных шахтах (Ярмолінскі раён), кур'ерам у банку (г. Хмяльніцкі), сакратаром сельсавета (вёска Зарэчча Праскураўскага раёна). З 1929 вучыўся ў польскай тэатральнай студыі Вышэйшага музычна-драматычнага інстытута ў Кіеве. У 1930 пераехаў у Мінск. Працаваў загадчыкам польскага сектара Камітэта радыёвяшчання пры СНК БССР. Публікавацца пачаў з 1930 у мінскім польскамоўным часопісе «Orka». Супрацоўнічаў з польскімі газетамі і часопісамі, якія выходзілі ў Кіеве, Маскве; з украінскім друкам. Член СП Беларусі з 1934. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў польскай секцыі СП БССР. Напісаў п'есы «Штурм чарнаводаў» (пастаўлена ў польскім тэатры ў Кіеве, 1931), «Сям'я Варанцовых» (рыхтавалася да пастаноўкі ў польскім тэатры ў Мінску, 1935)

Арыштаваны ў лістападзе 1937. Тыраж апошняга зборніка «Вершы пра Грузію» быў канфіскаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1979.

Паэтычныя творы У. Кавальскага перакладаліся на беларускую, грузінскую, літоўскую, рускую мовы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Chłopi w Marchat. Mińsk, 1930;
  • Dwa poematy. Mińsk, 1934;
  • Poezje. Mińsk, 1934;
  • Droga na północ: Poezje. Mińsk, 1930;
  • Rodzina Worońców: Sztuka sceniczna w ośmiu obrazach z prołogiem. Mińsk, 1936.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]