Уладзімір Аркадзевіч Мацвееў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Аркадзевіч Мацвееў
Дата нараджэння 13 сакавіка 1956(1956-03-13) (63 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач
Месца працы Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, БелМАПА
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук

Уладзімір Аркадзевіч Мацве́еў (13 сакавіка 1956 г., Віцебск) — беларускі інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1979 годзе з адзнакай скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1980 па 1982 гг працаваў урачом рэаніматолагам ў Віцебскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы, з 1982 па 1988 гг. — старэйшым лабарантам кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1983 г. паступіў у завочную мэтавую аспірантуру Інстытута вірусалогіі ім. Д. І. Іванаўскага АМН СССР, у 1987 г. у Вучоным савеце названага інстытута абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы» на тэму «Фарміраванне хранічнага гепатыту В і значэнне імуннага статусу хворага».

З 1988 па 1997 гг. паслядоўна працаваў у якасці асістэнта, дацэнта, прафесара кафедры педыятрыі ВДМУ па курсе дзіцячых інфекцыйных хвароб, з 1998 г. — загадчык названым курсам. У 1997 г. у Навуковым Савеце Санкт-Пецярбургскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі абараніў доктарскую дысертацыю «Цытамегалавірусная інфекцыя ў дзяцей (клініка-эпідэміялагічныя і імунапатагенетычныя аспекты)» па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы». У 2003 г. ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоена вучонае званне «Прафесар» па спецыяльнасці «Клінічная медыцына». З кастрычніка 2005 г — загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БелМАПА.

«Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Аўтар 120 навуковых прац, навучальнага дапаможніка «Інфекцыйныя хваробы ў дзяцей». У цяперашні час асноўныя навуковыя інтарэсы сканцэнтраваныя ў галіне ВІЧ-інфекцыі, апартуністычных інфекцый, вакцынапрафілактыкі, прыроджаных і перынатальных інфекцый.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]