Уладзімір Артуравіч Кузьмін
Уладзімір Артуравіч Кузьмін | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лістапада 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Уладзімір Артуравіч Кузьмін (нар. 4 лістапада 1959, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1982—1993 гадах працаваў ва УП «Мінскпраект», у 1993-97 гадах у Творчай майстэрні Левіна Л. М., у 1997—2012 гадах галоўны архітэктар праектаў у ТАА «ГлобалСтрой», з 2013 года працуе індывідуальным прадпрымальнікам.
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1987 года.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Гран-пры агляду творчасці маладых архітэктараў СА БССР, дыплом I ступені Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор за праект «Вытокі» (1989), лаўрэат Усесаюзнага агляду лепшых архітэктурных твораў за «Рэканструкцыю бісквітнай фабрыкі ў Мінску» (1989), за праект «Дзіцячы цэнтр у Анапе» (1990). Узнагароджаны дыпломамі ў конкурсах на лепшы дызайн інтэр’ераў (2000-13).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кузьмин Владимир Артурович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)