Уладзімір Аўксенцьевіч Яцкевіч
Уладзімір Аўксенцьевіч Яцкевіч | |
---|---|
руск.: Владимир Авксентьевич Яцкевич | |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1839 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1919 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Званне | генерал-лейтэнант і Генерал ад артылерыі |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Уладзі́мір Аўксе́нцьевіч Яцке́віч (1839—1919) — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Са шляхецкага роду Яцкевічаў герба «Газдава».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Навучаўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстанцінаўскім корпусе. У 1858 годзе выпушчаны ў артылерыю ірэгулярных войскаў сотнікам і з тых часоў служыў на Кубані. У 1865 годзе Начальнікам артылерыі арміі Кубанскай вобласці прызначаны камандзірам 4-й батарэі. У 1879 годзе стаў камандзірам конна-артылерыйскай брыгады Кубанскага войска, праз 10 гадоў узведзены ў генерал-маёры. У 1890 годзе прызначаны старшым памочнікам Начальніка Кубанскай вобласці і Наказнога атамана Кубанскага казачага войска. У 1895 годзе залічаны ў ваеннае саслоўе Кубанскага казачага войска па станіцы Усць-Лабінскай, з наданнем звання ганаровага старэйшыны гэтай станіцы. Неаднаразова часова выконваў пасаду Начальніка Кубанскай вобласці і Наказнога атамана. Быў дырэктарам Кубанскага Абласнога апякунскага аб турмах камітэту і ганаровым апякуном Кубанскага Аляксандраўскага рэальнага вучылішча.
У 1898 годзе ўзведзены ў генерал-лейтэнанты, з прызначэннем кашталянам Карскай крэпасці і пакінуты па палявой коннай артылерыі. У 1905 годзе часовы генерал-губернатар Тыфліса і Тыфліскага павета і Эрыванскай губерні. У 1910 годзе ўвайшоў у склад Ваеннага Савета і з гэтага часу жыў у Пецярбургу.
Быў узнагароджаны ўсімі ступенямі расійскіх ордэнаў Св. Ганны, Св. Уладзіміра і Св. Станіслава, ордэнам Белага Арла, ордэнам Св. Аляксандра Неўскага, а таксама Бухарскім ордэнам Узыходзячай залатой I ступені зоркі. У 1915 годзе атрымаў дыяментавыя знакі ордэна Аляксандра Неўскага.
Выйшаў у адстаўку ў 1916 годзе і пасяліўся ў Віцебску.
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1839 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскай губерні
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Краснадары
- Пахаваныя ў Краснадарскім краі
- Выпускнікі Полацкага кадэцкага корпуса
- Выпускнікі Канстанцінаўскага артылерыйскага вучылішча
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Асобы
- Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя)
- Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
- Члены Ваеннага савета Расійскай імперыі
- Удзельнікі Каўказскіх войн