Эрыванская губерня
Герб![]() | |
Цэнтр | Эрывань |
Утворана | 1849 |
Плошча | 23 226,4 вёрстаў² (27 830 км²) |
Насельніцтва | 829 556[1] |
Пераемнасць: | |
← Армянская вобласць Рэспубліка Арменіі → |
Эрыванская губерня — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі, існавалая ў 1849—1917 гадах, з цэнтрам у горадзе Эрывань.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утворана іменным указам, дадзеным Сенату 9 чэрвеня 1849 года, з тэрыторый, якія ўваходзілі ў склад Армянскай вобласці.
З 1872 года губерня складалася з 7 паветаў, 110 воласцяў, 5 гарадоў і 1283 іншых селішчаў. Найважнымі населенымі пунктамі, апроч Эрывані былі Александропаль, Нахічэвань, Нова-Баязет, Ардубад і Эчміядзін.
Эрыванская губерня была размешчана ў цэнтральнай частцы паўднёвага Закаўказзя, паміж 41°7' і 38°52' пн. ш. і 60°56' і 63°54' у. д., утварала няправільны, выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход паралелаграм; межавала: на поўначы — з Тыфліскай і Елізаветпальскай губернямі, на ўсходзе — з Елізаветпальскай губерняй, на захадзе — з Карскай вобласцю, на поўдні — з Эрзерумскім вілаетам Азіяцкай Турцыі і з Персіяй. Працягласць дзяржаўнай мяжы з Персіяй была 246,5 вёрстаў, з Турцыяй — 130 вёрстаў; агульная працягласць меж Эрыванскай губерні складала 1052½ вярсты. Эрыванская губерня займала 24 454,4 кв. вёрстаў ці 27 830 км² (па Стрэльбіцкім). Жыхароў было 804 757.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрыванская губерня
- Библиотека Царское Село, книги по истории Эриванской губернии, PDF