Уладзімір Васілевіч Крывашэеў
Уладзімір Васілевіч Крывашэеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 красавіка 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Уладзімір Васілевіч Крывашэеў (23 красавіка 1944, г. Васількоў, Кіеўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1979 годзе Усесаюзную акадэмію знешняга гандлю ў Маскве. Працаваў архітэктарам, старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі, з 1981 па 1985 г. у цэнтры ААН па населеных пунктах — Хабітат, з 1986 года — галоўны ландшафтны архітэктар Мінска ў ГалоўАПУ Мінгарвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы: гандлёва-грамадскі цэнтр па вул. Прытыцкага ў Мінску (1980); у аўтарскім калектыве: спорткомплекс «Раўбічы» (1976), Цэнтральны крыты рынак у Мінску (1980), Дом быту ў Лідзе (1981), гандлёва-грамадскі цэнтр у Бабруйску (1981), універмаг у Гомелі (1982).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кривошеев Владимир Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Васыльківе
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Ландшафтныя архітэктары Беларусі