Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч
Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | Кандыдат тэхнічных навук |
Навуковае званне | Дацэнт |
Альма-матар |
Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч (10 мая 1924 в. Скобраўка, цяпер Пухавіцкі раён — ?)— кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, Заслужаны педагог і грамадзянін Рэспублікі Малдовы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ветэран Другой сусветнай вайны, удзельнік Парада Перамогі 1945 года ў Маскве. Дэмабілізаваны ў чэрвені 1948 года.
Паступаў у Маскоўскую артылерысцкую акадэмію, але не прайшоў медыцынскую камісію. У 1950 годзе становіцца студэнтам факультэта механізавання сельскай гаспадаркі Кішынёўскага сельгасінстытута.
З 1957 года працуе асістэнтам, а потым старэйшым выкладчыкам. У траўні 1970 года, пасля абароны дысертацыі, прысвойваюць навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук і званне дацэнта.
Займаўся навуковай дзейнасцю: апублікаваў 95 прац.
За мірную працу Уладзіміру Вайцяховічу прысвоена ганаровае званне «Om Emerit», а за вялікі ўнёсак ва ўмацаванне ўсебаковых сувязяў паміж Малдовай і Беларуссю узнагароджаны Ганаровай граматай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Войцехович Владимир Викторович Архівавана 17 кастрычніка 2020. (руск.)