Уладзімір Пятровіч Грамовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Грамовіч)
Уладзімір Пятровіч Грамовіч
Дата нараджэння 30 верасня 1948(1948-09-30) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Прафесія акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды

Уладзімір Пятровіч Грамовіч (нар. 30 верасня 1948, Мінск) — беларускі акцёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1967 года працуе ў Дзяржаўным тэатры лялек Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго персанажы-лялькі арганічныя, выразныя, каларытныя. У спектаклях для дзяцей сыграў ролі: Дзед («Дзед і Жораў» В. Вольскага), кот Максім («Граф Глінскі-Папялінскі» А. Вольскага), Першы прыдворны («Салавей[ru]» паводле Х. К. Андэрсена), Іван («Канёк-Гарбунок[ru]» паводле П. Яршова), Жак («Кот у ботах» Г. Уладычынай). Найбольш поўна раскрылася індывідуальнасць акцёра ў рэпертуары для дарослых: Адам («Боская камедыя[ru]» І. Штока), Іван («Да трэціх пеўняў» В. Шукшына), Іван Бяздомны («Майстар і Маргарыта» паводле М. Булгакава), Апалон («Цудоўная Галатэя» С. Дарваша[hu] і Б. Гадара[hu]), Гаспадар таверны («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» паводле П. Нэруды) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]