Перайсці да зместу

Уладзімір Анатолевіч Канцадайлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Канцадайлаў)
Уладзімір Анатолевіч Канцадайлаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 жніўня 1960(1960-08-06) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс[d]
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Анатолевіч Канцада́йлаў (нар. 6 жніўня 1960, Бабруйск) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў г. Бабруйску. У 1982 годзе скончыў Бабруйскі каледж мастацтваў, у 1989 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1987 г. Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 г.

Жыве ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў станковым жывапісе, пераважна ў жанры фігуратыўнай кампазіцыі. Асноўныя творы: палотны «Белая легенда», «Зара», «Блазан і кароль», «Начныя флейты», «Забытая мелодыя для фрэскі» і інш.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску, у галерэях і прыватных калекцыях у Беларусі і іншых краінах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Анатольевіч Канцадайлаў // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Ларына, Н. Рэальнае ў суб’ектыўным / Н. Ларына // Бабруйскае жыццё. — 1997. — 17 чэрв.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]