Уладзімір Генадзевіч Каробка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Каробка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзімір Каробка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Генадзевіч Каробка
Нарадзіўся 22 ліпеня 1989(1989-07-22)[1] (28 гадоў)
Днепрапятроўск, Днепрапятроўская вобласць, УССР, СССР
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Валынь
Кар’ера
Моладзевыя клубы
2002 — 2003 Сцяг Украіны ІСТА (Днепрапятроўск) 12 (4)
2003 — 2006 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск) 60 (15)
Клубная кар’ера*
2006 — 2008 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск) 0 (0)
2008 — 2014 Сцяг Украіны Таўрыя (Сімферопаль) 42 (4)
2012   Сцяг Расіі Валгар (Астрахань) 3 (0)
2013   Сцяг Украіны Металург (Запарожжа) 3 (0)
2014 Сцяг Расіі Цюмень 10 (2)
2015 Сцяг Беларусі Віцебск 9 (1)
2016 — 2017 Сцяг Грузіі Калхеці-1913 (Поці) 30 (3)
2017 Сцяг Грузіі Тарпеда (Кутаісі) 13 (1)
2018 — Сцяг Украіны Валынь (Луцк)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2018.


Уладзімір Каробка (нар. 22 ліпеня 1989, Днепрапятроўск) — украінскі футбаліст, нападнік луцкай «Валыні».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за днепрапятроўскія клубы ІСТА і «Дняпро». З 2006 года па 2008 год выступаў за дубль «Дняпро» ў моладзевым першынстве, правёў 29 матчаў і забіў 4 галы.

«Таўрыя»[правіць | правіць зыходнік]

У канцы ліпеня 2008 года па запрашэнні Міхаіла Фаменкі перайшоў у сімферопальскую «Таўрыю», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У Прэм’ер-лізе Украіны дэбютаваў 23 лістапада 2008 у матчы супраць свайго былога клуба днепрапятроўскага «Дняпро» (0:1), выйшаўшы у дадатковы час замест Лакі Ідахара. Улетку 2009 года мог перайсці ў «Крымцяпліцу» на правах арэнды. У 2012 годзе быў у арэндзе ў расійскім клубе «Валгар». У студзені 2013 года перайшоў на правах арэнды ў запарожскі «Металург». У чэмпіянаце Украіны правёў 3 матчы, у моладзевым першынстве згуляў у 5 гульнях, у якіх забіў 1 гол.

Улетку 2013 вярнуўся ў «Таўрыю». У сезоне 2013/14 стаў асноўным гульцом каманды і правёў 27 матчаў, забіўшы 2 галы. Трапляў у зборныя тура па версіі розных сайтаў[2][3]. Усяго за «Таўрыю» ў Прэм’ер-лізе правёў 42 матчы і забіў 4 галы. У моладзевым першынстве згуляў за «Таўрыю» 84 матчы і забіў 14 галоў.

«Цюмень»[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2014 на правах вольнага агента падпісаў кантракт з «Цюменню», за якую выступаў у Футбольнай нацыянальнай лізе. У камандзе узяў 12 нумар. У складзе каманды ў Першым дывізіёне дэбютаваў 3 жніўня 2014 года ў выязным матчы супраць самарскіх «Крылаў Саветаў» (2:1), галоўны трэнер Канстанцін Галкін даверыў Каробку пачаць гульню ў асноўным складзе, але на 59-й хвіліне ён быў заменены на Мікіту Целянкова. Свой дэбютны гол за «Цюмень» правёў 17 жніўня 2014 года, выйшаўшы на замену ў выязным матчы супраць «СКА-Энергіі», і забіўшы на 79-й хвіліне ў вароты Антона Казарэза, прынёс «Цюмені» нічыйны вынік (1:1). Усяго ў першым крузе сезону 2014/15 правёў за «Цюмень» 10 матчаў і забіў 2 мячы. У студзені 2015 разарваў кантракт з клубам, пасля чаго прыбыў на прагляд у польскую «Карону».

«Віцебск»[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск»[4]. Значную частку сезону 2015 вымушаны быў прапусціць з-за траўм. 22 чэрвеня, неўзабаве пасля аднаўлення ад траўмы, забіў першы гол за «Віцебск» — у браму салігорскага «Шахцёра» (выніковы лік 2:2).

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў віцебскі клуб[5].

Грузія[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2016 года далучыўся да азербайджанскага клуба «Кяпаз»[6], аднак так і не згуляў за яго. У красавіку 2016 года стаў іграком грузінскага «Калхеці-1913».

Улетку 2017 года перабраўся ў іншы грузінскі клуб — кутаіскае «Тарпеда». У складзе «Тарпеда» стаў чэмпіёнам Грузіі 2017.

«Валынь»[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2018 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком луцкай «Валыні»[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе выклікаўся ў моладзевую зборную Украіны[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]