Уладзімір Курбскі-Кузняцоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Уладзімір Курбскі-Кузняцоў (1898 – ?) – беларускі нацыянальны дзеяч, член БПСР.

Дзейнічаў у Гродне, у 19181920 гг. быў членам шэрагу мясцовых беларускіх арганізацый. Восенню 1920 г. быў вярбоўшчыкам Беларускай вайсковай камісіі па Гродзенскім павеце. У 19211922 гг. арганізоўваў партызанскі рух на Гродзеншчыне.

У сярэдзіне 1920-х гадоў шчыльна супрацоўнічаў з КПЗБ. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1928 – 1931 гадах уваходзіў у склад паланафільскага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Восенню 1930 г. супрацоўнічаў з гродзенскай беларускай газетай «Беларуская думка» паланафільскага напрамку. Пад час Другой сусветнай вайны актыўна друкаваўся ў беластоцкай беларускай газеце «Новая дарога».