Уладзімір Кіслы
Выгляд
| Уладзімір Кіслы | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1957 |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | мастак, рэстаўратар |
| Месца працы | |
| Вучоба | |
| Узнагароды | |
Уладзімір Кіслы (1957, в. Дубна Мастоўскага раёна) — мастак і рэстаўратар.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Геаграфічны факультэт БДУ ў 1979 годзе.
Праца
[правіць | правіць зыходнік]З 1983 года працуе мастаком і рэстаўратарам музея гісторыі рэлігіі ў Гродна. Майстэрству рэстаўрацыі вучыўся ў Мінску, Варшаве, Рызе, Львове. Выратаваў сотні абразоў і іншых твораў сакральнага мастацтва. Наладзіў шмат аўтарскіх выстаў як жывапісец. Узнагароджаны ордэнам «Заслужаны дзеяч культуры Польшчы» за адшуканне крыпты караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў вёсцы Воўчын на Брэстчыне ў 1991 годзе.